ЛІКІ 26:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хаця Корэ памёр, але сыны яго не загінулі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але сыны Караха не памерлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але сыны Карэевыя не памерлі. |
А Сэлум, сын Корэ, сына Абіясафа, сына Корэ з братамі сваімі з дому бацькі свайго; гэтыя карыты служылі вартаўнікамі ля парога палаткі; а бацькі іх пільнавалі ўваход у лагер Госпадаў.
Псальм. Асафа. Бог багоў Госпад прамовіў і паклікаў зямлю ад усходу сонца аж на захад.
І калі кругом адышліся яны ад жылля іх, Датан і Абірам, выйшаўшы, сталі перад уваходам у свае палаткі разам са сваімі жонкамі, сынамі і малымі дзецьмі.
і, разявіўшы пашчу сваю, праглынула іх разам з іх сем’ямі, усіх людзей Корэ з усёй іх маёмасцю;
і сказаў Корэ і ўсяму сходу: «Раніцай пакажа Госпад, хто да Яго належыць і хто святы, каб прытуліць да Сябе; і каго Ён выбера, таго Ён наблізіць да Сябе.
Сыны Сімяона па іх родах: Намуэль, ад якога паходзіць род Намуэля; Ямін, ад якога — род Яміна; Яхін, ад якога — род Яхіна;
і што зрабіў ён Датану і Абіраму, сынам Эліяба, які быў сынам Рубэна, як іх праглынула зямля, адкрыўшы сваю пашчу, разам з дамамі і палаткамі, і з усёй іх маёмасцю, якую мелі яны сярод Ізраэля.
Хай не будуць забіваныя бацькі за сыноў і сыны за бацькоў, але хай кожны памірае за свой грэх.