Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 16:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 і, разявіўшы пашчу сваю, праглынула іх разам з іх сем’ямі, усіх людзей Корэ з усёй іх маёмасцю;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 і разявіла зямля пашчу сваю, і праглынула іх, і дамы іхнія, і ўсіх людзей, якія з Карахам, і ўсю маёмасьць іхнюю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 і разьзявіла зямля вусны свае і праглынула іх і дамы іхнія, і ўсіх людзей Карэевых і ўсю маёмасьць;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 16:32
21 Крыжаваныя спасылкі  

Хаця Корэ памёр, але сыны яго не загінулі.


І дапамагла жанчыне зямля, бо раскрыла зямля вусны свае і праглынула раку, якую выпусціў дракон са сваёй пашчы.


Расступілася зямля і праглынула Датана і пакрыла зборышча Абірама.


Таму апраметная расшырыла свае глоткі ды разявіла сваю пашчу нарасцяж: падаюць туды волаты Ерузаліма, і народ яго, і пыхлівыя, і тыя, хто весяліцца ў ім.


Сыны Кагата: сын яго Амінадаб, сын яго Корэ, сын яго Асір,


Песня. Псальм сыноў Корэ. Кіраўніку хору. Паводле «Магалат». Для спеваў. Маскіль. Гемана Эзрахіта.


Кіраўніку хору. Сыноў Корэ. Псальм.


Кіраўніку хору. Паводле «Выціскальняў». Сыноў Корэ. Псальм.


сына Тагата, сына Асіра, сына Абіясафа, сына Корэ,


і што зрабіў ён Датану і Абіраму, сынам Эліяба, які быў сынам Рубэна, як іх праглынула зямля, адкрыўшы сваю пашчу, разам з дамамі і палаткамі, і з усёй іх маёмасцю, якую мелі яны сярод Ізраэля.


«Бацька наш памёр у пустыні, і не ўдзельнічаў у бунце Корэ супраць Госпада, але памёр у сваім граху; і ён не меў сыноў.


А калі Госпад даканае штосьці незвычайнае, што зямля разявіць пашчу сваю і праглыне іх і ўсё, што ім належыць, і жывыя трапяць яны ў пекла, то ведайце, што яны ганьбілі Госпада».


І вазьміце кожны сваю кадзільніцу і пакладзіце на іх кадзіла, прыносячы Госпаду дзвесце пяцьдзесят кадзільніц; ты і Аарон трымайце кожны сваю кадзільніцу».


Дык цяпер будзь пракляты зямлёй, якая адкрыла вусны свае і прыняла кроў брата твайго з рукі тваёй!


Такім чынам зараз жа, як перастаў гаварыць, расступілася зямля пад іх нагамі


і жывыя трапілі яны ў пекла, зямлёю накрытыя, і былі вынішчаны з грамады.


І памерла ад пагібелі, — чатырнаццаць тысяч семсот чалавек, апрача тых, хто загінуў у жыллі Корэ.


і зямля адкрыла вусны свае і праглынула іх і Корэ, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзвесце пяцьдзесят чалавек; і сталі яны знакам [перасцярогі].


Як кавалкі ад рассякання і ўзорвання на зямлі, рассыпаны косці іх па цяснінах пекла.


На кавалкі разбіта зямля, дашчэнту сцёрта зямля, да глыбіняў стрэсена зямля,


«Не згубіце сям’ю Кагата сярод грамады левітаў,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы