А калі пачулі, што Госпад ваяваў супраць ворагаў Ізраэля — страх Божы ўпаў на ўсе краіны зямлі.
ВЫХАД 14:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і затрымаў Ён колы калясніц, так што з цяжкасцю рухаліся яны. І казалі егіпцяне: «Уцячэм ад Ізраэля! Бо Госпад змагаецца за іх супраць нас». Біблія (пераклад А.Бокуна) I затрымаў колы калясьніцаў іхніх, і яны цягнулі іх з цяжкасьцю. I сказаў Эгіпет: «Уцякайма ад аблічча Ізраіля, бо ГОСПАД змагаецца за іх супраць Эгіпту!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зьнярухоміў колы ў калясьніцах іхніх, так што яны валаклі іх зь цяжкасьцю. І сказалі Егіпцяне: пабяжым ад Ізраільцянаў, бо Гасподзь змагаецца за іх супроць Егіпцянаў. |
А калі пачулі, што Госпад ваяваў супраць ворагаў Ізраэля — страх Божы ўпаў на ўсе краіны зямлі.
І ўбачыў я, і падняўся, і сказаў магнатам, і кіраўнікам, і іншаму народу: «Не бойцеся перад абліччам іх: памятайце пра Госпада, магутнага і страшнага, ды ваюйце за братоў вашых, за сыноў вашых і дачок вашых, і за жонак вашых, і за дамы вашы».
Такім чынам, сталася: калі пра гэта пачулі ўсе ворагі нашы і калі ўсе пагане, што былі вакол нас, убачылі, тады ўпалі яны ў вачах сваіх і пазналі, што гэта праца выканана Богам.
І Ты раздзяліў мора перад імі, і перайшлі яны сярэдзінай мора, па сухому; а тых, хто гнаўся за імі, укінуў Ты ў глыбіні мора, як камень у бурлівыя воды.
Давідаў. Асудзі, Госпадзе, тых, што асуджаюць мяне; выйдзі супраць тых, што ідуць супраць мяне.
Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх.
І хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад, калі ўслаўлюся на фараоне, на калясніцах і на конніках яго».
І Я зраблю цвёрдым сэрца яго, і ён будзе пераследаваць вас, і Я ўслаўлюся на фараоне і на ўсім войску яго; і хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад». Яны так і зрабілі.
Бо вось што кажа Госпад да мяне: «Падобна як леў або львянятка мурчыць над сваёй здабычай, калі да яго збіраецца мноства пастухоў, ён не напалохаецца іх крыкаў, ані спужаецца іх мноства, так Госпад Магуццяў сыдзе да бою на гары Сіён і на яе ўзгорку.
Дык распалю агонь на мурах Рабы, і паглыне ён яго палацы сярод голасу ў дзень бою ды сярод віхуры ў дзень буры;
Гэта так, як бы хто ўцёк перад ільвом, а натрапіў на мядзведзя; як бы схаваўся ў дом і абапёрся рукой сваёй аб сцяну, а ўкусіла яго гадзіна.
Бачыў я Госпада, Які стаяіць над ахвярнікам, і Ён сказаў: «Стукні ў вершнікі, і хай захістаюцца бэлькі; разбі іх усе на галовах, і апошняга з іх Я заб’ю мечам; не ўцячэ з іх уцякач, ды не ўратуецца прысутны пры гэтым.
Госпад Бог, Які ёсць правадыр ваш, Сам будзе за нас ваяваць, як зрабіў у Егіпце на вачах вашых.
Не было падобнага дня ані перад тым, ані потым, каб Госпад паслухаў голас чалавека, бо Госпад ваяваў на баку Ізраэля.
І Госпад навёў жах на Сісару, і на ўсе калясніцы яго, і на ўсё мноства войска яго перад вастрыём меча Барака, так што сам Сісара, выскачыўшы з калясніцы, уцякаў пешшу.