ВЫСЛОЎІ 9:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) пакіньце глупства і жывіце, і хадзіце па дарогах разважлівасці». Біблія (пераклад А.Бокуна) пакіньце дурноту і жывіце, і хадзіце шляхам розуму». Біблія (пераклад В. Сёмухі) адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці». |
Царскія дочкі — сярод скарбаў тваіх; стаіць царыца праваруч цябе, прыбраная ў золата з Афіра.
каб хадзілі паводле прыказанняў Маіх і закон Мой захоўвалі і спаўнялі яго, і будуць Мне народам, а Я буду іх Богам.
І паслугач Мой, Давід, будзе царом над імі, ды ўсе яны будуць мець аднаго пастыра; жыць будуць паводле Маіх законаў, і прыказанні Мае берагчы будуць, і будуць выконваць іх.
«Намагайцеся ўвайсці праз вузкую браму, бо, кажу вам, многія будуць імкнуцца ўвайсці і не змогуць.
І многімі іншымі словамі сведчыў і ўшчуваў іх, кажучы: «Ратуйцеся ад гэтага роду распуснага».
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,
І пачуў я яшчэ іншы голас з неба, які казаў: «Выйдзі з яе, народ Мой, каб не стаўся ты ўдзельнікам яе грахоў і каб не прыняў плягаў яе.