ВЫСЛОЎІ 31:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ТАЎ. Дайце ёй ад плода рук яе, і хай уславяць яе ў брамах справы яе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дайце ёй ад плёну рук яе, і хай праславяць яе каля брамы ўчынкі яе! |
ДЗАЙН. Аглядае яна зямлю — і купляе яе, з плода сваіх рук высаджвае яна вінаграднік.
СІН. Прывабнасць — падманная, а прыгажосць — пустая: тая жанчына праславіцца, што баіцца Госпада.
І Пётра, устаўшы, пайшоў з імі; і, калі прыйшоў, завялі яго ў святліцу, і акружылі яго там усе ўдовы, плачучы і паказваючы яму тунікі і адзенне, якія зрабіла Сарна, калі была з імі.
Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, што працуюць для Госпада. Прывітайце мілую Пэрсыду, якая многа папрацавала для Госпада.
Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і працу любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.
І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “З гэтага часу шчасныя памерлыя, якія ў Госпадзе паміраюць. Сапраўды, кажа Дух, яны супачынуць ад працы сваёй, бо ўчынкі іх ідуць за імі”».