ВЫСЛОЎІ 24:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо не будзе будучыні ў ліхога і светач бязбожнікаў патухне. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо ня будзе будучыні ліхому, і сьветач бязбожнікаў стухне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ліхі ня мае будучыні - сьветач бязбожных патухне. |
Ці часта згасае свяцільнік бязбожнікаў, і ці прыйдзе на іх згуба, і ці надасць Ён пакут [ім] у гневе Сваім?
Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
Той, у каго крывадушнае сэрца, — не знойдзе дабра; а хто хітруе ў размове — трапіць у бяду.
А сыны Валадарства выкінуты будуць у цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатанне зубоў».
раз’юшаныя віры марскія, што пеняцца сваёю брыдотаю, блукаючыя зоркі, для якіх бясконцасць цемрадзі навек захавана.