ВЫСЛОЎІ 2:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён запасе мудрасць для справядлівых і будзе шчытом для тых, хто ходзіць простым шляхам, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён дае праведным выратаваньне; Ён - шчыт тым, што ў беззаганнасьці ходзяць. |
Міласэрнасць мая і цвярдыня мая, прыбежышча маё і вызваліцель мой; шчыт мой, і на Яго ўсклаў я надзею, Ён падпарадкаваў мне народ мой.
Бо мілейшы адзін дзень у палатцы Тваёй за тысячу! Хачу лепш стаяць на парозе дома Бога майго, чым жыць у палатках грэшнікаў.
Хто ходзіць прама — будзе збаўлены; хто ходзіць нясталымі шляхамі — той раптам загіне.
для тых жа, што пакліканы, ці з юдэяў, ці з грэкаў, Хрыстос – моц Божая ды мудрасць Божая.
Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,