Ці не лепшыя Абана і Парпар, рэкі Дамаска, за ўсе рэкі Ізраэля? Ці ж не мог я памыцца ў іх і ачысціцца?» І, узлаваны, павярнуўся і пайшоў;
ВЫСЛОЎІ 19:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Веды чалавека ўціхамірваюць гнеў яго, а слава яго праходзіць міма несправядлівага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Здаровы розум робіць чалавека павольным на гнеў, а слава ягоная - паблажлівым да неразважлівых учынкаў. |
Ці не лепшыя Абана і Парпар, рэкі Дамаска, за ўсе рэкі Ізраэля? Ці ж не мог я памыцца ў іх і ачысціцца?» І, узлаваны, павярнуўся і пайшоў;
Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы — павялічвае бязглуздасць.
Чалавек запальчывы выклікае сваркі; а той, хто з’яўляецца цярплівым, уціхамірвае спрэчкі.
Той, хто трывае, — лепей за дужага чалавека, а той, хто кіруе душой сваёю, — за заваёўніка гарадоў.
Будзьце ж між сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысце.
Ведайце, браты мае дарагія: хай кожны чалавек будзе хуткі да слухання, павольны да гутаркі ды няскоры да злосці.