якія кажуць: «Языком сваім сябе ўзвялічым, вусны нашыя — пры нас; хто гаспадар над намі?»
ВЫСЛОЎІ 18:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Смерць і жыццё ў руцэ языка; хто яго любіць — будзе есці плады яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьмерць і жыцьцё - ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго. |
якія кажуць: «Языком сваім сябе ўзвялічым, вусны нашыя — пры нас; хто гаспадар над намі?»
Ліхі чалавек трапляе ў пастку з-за грахоў сваіх вуснаў, а справядлівы пазбегне няшчасця.
Ствараю Я супакой плодам вуснаў; супакой таму, хто далёка, і таму, хто блізка, — кажа Госпад, — і аздараўлю яго».
Узворвалі вы бязбожнасць, жняце несправядлівасць, спажываеце плады лжывасці, бо паспадзяваўся ты на калясніцы свае, на мноства асілкаў тваіх.
Таму нічога незвычайнага, што і яго паслугачы прыкідваюцца паслугачамі справядлівасці, але канец іх будзе паводле іх учынкаў.
для адных – водар смерці на смерць, а для другіх – водар жыцця на жыццё. І хто здатны на гэта?
Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне, каб давала ласку тым, што слухаюць.
Слова ваша хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як што каму належыць адказаць.
Пыхліва і марна гаворачы, яны прывабліваюць да пажадлівасці цялеснай і распусты тых, хто ледзь уцёк ад жывучых у аблудзе;