Цар жа сказаў мне: «Чаму твар твой сумны, хаця я не думаю, што ты хворы? Гэта нішто іншае, як смутак сэрца». І я моцна спалохаўся,
ВЫСЛОЎІ 15:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сэрца радаснае весяліць твар, у смутку душы дух падае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вясёлае сэрца разьвесяляе твар, а пры сардэчным смутку дух маркоціцца. |
Цар жа сказаў мне: «Чаму твар твой сумны, хаця я не думаю, што ты хворы? Гэта нішто іншае, як смутак сэрца». І я моцна спалохаўся,
Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.
але лепш, каб вы такому даравалі ды суцешылі, каб празмерная згрызота яго не ахапіла.
Бо гэты смутак дзеля Бога ўчыняе нязменнае пакаянне на збаўленне, а смутак гэтага свету ўчыняе смерць.