выгляд іх — быццам у льва, які гатовы да ловаў, і быццам у львяняці, які сядзіць у засадзе.
ВЫСЛОЎІ 1:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі яны скажуць: «Пойдзем з намі! Наладзім засаду дзеля забойства, наставім прыхавана пасткі на бязвіннага; Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі яны скажуць: «Хадзем з намі! Зробім засаду дзеля праліцьця крыві; наставім без прычыны пастку на нявіннага; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі будуць казаць: «ідзі з намі, зробім засаду на кроў, падпільнуем бязгрэшнага і бязьвіннага, |
выгляд іх — быццам у льва, які гатовы да ловаў, і быццам у львяняці, які сядзіць у засадзе.
Без прычыны бо нацягнулі яны на мяне сетку сваю, без прычыны выкапалі воўчую яму супраць душы маёй.
Яны наладжваюць засаду дзеля ўласнага забойства і задумваюць злачынствы супраць сваіх душ.
Словы бязбожнікаў учыняюць засаду дзеля забойства, а вусны справядлівых вызваляюць іх.
Хто дзеліцца са злодзеем — ненавідзіць душу сваю; чуе ён праклён, але і не выказвае гэтага.
Ёсць род, які мае мечы замест зубоў, а сківіцы яго — нажы, каб пажэрці бедных з зямлі і ўбогіх — з людзей.
Вось, я быў, быццам ягня ціхае, якога вядуць на зарэз, і не ведаў, што супраць мяне маюць яны ліхія намеры: «Ссячэм дрэва ў свежасці яго ды вырвем яго з зямлі жывых, хай імя яго не ўспамінаецца болей».
бо знайшліся ў народзе Маім бязбожнікі, якія цікуюць, як птушкаловы, якія, угнуўшыся, стаўляюць пасткі, каб лавіць людзей.
Знік з зямлі богабаязны, і няма між людзьмі праўдзівага; усе без вынятку цікуюць на кроў, кожны ставіць сетку на брата свайго.
Але, каб споўнілася слова, якое запісана ў іх законе: “Зненавідзелі Мяне без прычыны”.
Цяпер вы, разам з радай, паведаміце трыбуну, каб ён заўтра прывёў яго да вас, нібыта каб лепш даследаваць нешта пра яго, а мы гатовы забіць яго перш, чым ён дойдзе».
просячы спагады ў яго, каб загадаў паслаць яго ў Ерузалім, падступна думаючы забіць яго ў час дарогі.