Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 11:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Вось, я быў, быццам ягня ціхае, якога вядуць на зарэз, і не ведаў, што супраць мяне маюць яны ліхія намеры: «Ссячэм дрэва ў свежасці яго ды вырвем яго з зямлі жывых, хай імя яго не ўспамінаецца болей».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І я быў быццам ягнятка ціхае, якога вядуць на зарэз, і ня ведаў, што супраць мяне яны задумалі думкі [ліхія]: “Зьнішчым дрэва з пладамі і сьсячэм яго з зямлі жывых. Няхай імя ягонае ня ўзгадваецца болей”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 А я, як паслухмянае ягня, якое вядуць на закол, і ня ведаў, што яны складаюць намыслы супроць мяне, кажучы: «пакладзем атрутнае дрэва за ежу яму і адарвем яго ад зямлі жывых, каб і імя яго болей не спаміналася».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 11:19
28 Крыжаваныя спасылкі  

Чалавек не ведае яе сутнасці, і не знайсці [яе] на зямлі жывых.


Хай дзеці яго пойдуць на пагібель і хай у адзіным пакаленні знішчыцца імя яго.


КАФ. бо не пахіснецца ён вечна; ЛАМЭД. справядлівы будзе ў вечнай памяці.


Буду хадзіць перад Госпадам у краіне жывых.


Клічу я да Цябе, Госпадзе; кажу: «Ты — прыбежышча маё; удзел мой на зямлі жывых».


Веру, што пабачу даброты Госпада ў зямлі жывых.


Я забыты ў сэрцах, быццам нябожчык; стаўся падобным я да бітай пасудзіны.


А калі я пахіснуўся, яны ўзрадаваліся і сышліся разам, сышліся супраць мяне, наносячы раны, а я не ведаў.


Любіш ты ліхое больш за добрае, хлусню больш, чым казаць справядлівае.


Учыняюць яны ліхую нараду супраць Твайго народа, радзяцца супраць тых, каго Ты ўхаваў.


Памяць справядлівага будзе ў дабраславенні, а імя бязбожнікаў сатлее.


Не строй падкопы, о нягоднік, дому справядлівага, і не парушай спакою яго.


Бязглузды, ідзе ён за ёй, як вол, якога вядуць на зарэз; як алень заблытваецца ён ў сіле,


У ашуканца ашуканствы — найгоршыя: ён бо перадумвае спосабы, каб загубіць пакорлівых словамі хлусні, хоць нават калі бедны дакажа справядлівасць.


Казаў я: «Ужо не буду бачыць Госпада Бога на зямлі жывых, не ўбачу чалавека больш між жыхароў свету.


І будуць яны ваяваць супраць цябе, але не змогуць цябе перамагчы, бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб ратаваць цябе».


А яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, не прападзе ж бо закон без святара, ані рада без мудрага, ані слова без прарока. Хадземце, паб’ем яго языком і не звернем зусім увагі на яго словы».


Я чуў паклёпы многіх і жах навокал: “Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе спагадныя да мяне чакалі падзення майго: “Можа, ён дасць падмануць сябе, дык мы адолеем яго і будзем спаганяць на ім помсту”.


І калі Ярэмія скончыў гаварыць усё тое, што яму Госпад загадаў аб’явіць усяму народу, схапілі яго святары, і прарокі, і ўвесь народ, кажучы: «Ты мусіш памерці!


Ты бачыш усю злосць іх, усе іх намеры адносна мяне.


Там Элам і ўсё мноства яго — кругом яго труны; гэта ўсё пазабіваныя, што паляглі ад меча, якія сышлі неабрэзаныя да падземнай краіны, гэта тыя, што сеялі калісьці страх у зямлі жывых, і ганьбу сваю яны панеслі з тымі, што сышлі ў магілу.


І па шасцідзесяці двух тыднях Намашчэнец будзе забіты; і нічога ў Яго не будзе; і горад, і святыню знішчыць народ маючага прыйсці Правадыра, і апусташэнне да канца яго, і аж да канца вайны ўстаноўлена апусташэнне.


Цікуе Эфраім, народ Бога майго, — на прарока; на ўсіх яго дарогах — лавецкае сіло, варожасць — у самім доме Бога яго.


ад Гада — Эліясаф, сын Дэуэля;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы