Твая, Госпадзе, веліч і магутнасць, слава, хвала і хараство. Усё бо, што ў небе і што на зямлі, — Тваё ёсць. Тваё, Госпадзе, валадарства, і Ты, як Галава, узносішся над усім.
АДКРЫЦЦЁ 19:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля гэтага пачуў я голас гучны на небе як быццам многіх натоўпаў, што казалі: «Алілуя! Збаўленне, і слава, і пашана, і магутнасць Богу нашаму, Біблія (пераклад А.Бокуна) І пасьля гэтага пачуў я голас вялікі мноства народу ў небе, які казаў: «Альлелюя! Збаўленьне, і слава, і пашана, і моц Госпаду, Богу нашаму! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля гэтага я пачуў на небе гучны голас як бы вялікага мноства людзей, які гаварыў: алілуія! збавеньне і слава, і гонар і сіла Госпаду нашаму, |
Твая, Госпадзе, веліч і магутнасць, слава, хвала і хараство. Усё бо, што ў небе і што на зямлі, — Тваё ёсць. Тваё, Госпадзе, валадарства, і Ты, як Галава, узносішся над усім.
Хай згінуць грэшнікі з зямлі, і несправядлівыя так, каб іх не было. Дабраславі, душа мая, Госпада.
Алілуя. АЛЕФ. Буду вызнаваць я Госпада ўсім сэрцам маім, БЭТ. на сабранні справядлівых і на сходзе.
Узніміся, Госпадзе! Ухавай мяне, Божа мой! Бо па шчацэ даў Ты ўсім супраціўнікам маім, павыбіваў Ты зубы грэшнікам.
Не спадзявайцеся на гвалт і не падманвайце сябе крадзяжом, хоць бы багацце і павялічвалася — не прыкладайце [да яго] сэрца.
І загамоняць хвалебна над Бабілонам неба і зямля і ўсё, што ў іх, бо з поўначы надыдуць на яго спусташальнікі, — кажа Госпад. —
і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё ёсць Валадарства, і сіла, і слава ў векі векаў. Амін.
І затрубіў анёл сёмы. І сталіся моцныя галасы ў небе, кажучы: «Зрабілася валадарства гэтага свету Валадарствам Госпада нашага і Хрыста Яго, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя».
І пачуў я голас магутны на небе, які казаў: «Цяпер настала збаўленне і моц, і Валадарства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ўночы.
І пачуў я быццам голас незлічонай грамады, як шум многіх водаў і як гук вялікіх грымот, якія кажуць: «Алілуя, бо ўзяў уладу Госпад, Бог наш Усемагутны.