ПСАЛТЫР 150 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Алілуя! Хваліце Госпада ў свяцілішчы Яго, хваліце Яго на апоры магуцця Яго. 2 Хваліце Яго ў магутнасцях Яго, хваліце Яго паводле мноства велічнасці Яго. 3 Хваліце Яго гукам трубы, хваліце Яго гуслямі і цытрай, 4 хваліце Яго бубнам і хорам, хваліце Яго на струнах і арганамі, 5 хваліце Яго на мілагучных цымбалах і на цымбалах грукатлівых: 6 усё, што дыхае, хай хваліць Госпада! Алілуя! |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)