Ды я дакараў іх, і пракляў, і некаторых з іх пабіў і вырваў у іх валасы; і закляў іх Богам, каб не аддавалі дачок сваіх за сыноў іх і не бралі дачок іх для сыноў сваіх ані для саміх сябе за жонак, кажучы:
ІСАІ 50:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Спіну сваю падставіў я бічуючым і шчокі свае трэплючым. Твару свайго не адвярнуў ад абразаў і плявання. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьпіну Маю Я падставіў тым, якія б’юць, і шчокі Мае — тым, якія ўдараюць. Аблічча Маё Я не схаваў ад ганьбы і пляваньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я аддаў хрыбет Мой тым, што б'юць, і шчокі Мае - пабойцам; твару Майго не засланяў ад кляцьбы і апляваньня. |
Ды я дакараў іх, і пракляў, і некаторых з іх пабіў і вырваў у іх валасы; і закляў іх Богам, каб не аддавалі дачок сваіх за сыноў іх і не бралі дачок іх для сыноў сваіх ані для саміх сябе за жонак, кажучы:
Яны разявілі на мяне пашчы свае, і, наракаючы, б’юць мяне ў сківіцу, і, сабраўшыся разам, — супраць мяне.
Ненавідзяць яны мяне, і ўцякаюць далёка ад мяне, і не саромяцца пляваць мне ў твар,
Хай не пачырванеюць за мяне тыя, што чакаюць Цябе, Госпадзе, Госпадзе магуццяў. Хай не пасаромеюцца з-за мяне тыя, што шукаюць Цябе, Божа Ізраэля!
Дык Ён быў пакалечаны за грахі нашы, пабіты за нашы злачынствы; кара супакою нашага была на Ім, і ранамі Яго мы аздароўлены.
Здзекаваліся з Яго, але Ён Сам паддаўся і не адкрыў вуснаў Сваіх; як ягня, на зарэз ведзенае, ды як авечка маўчыць перад стрыгалямі, — не адкрыў Ён вуснаў Сваіх!
Цяпер надрэж сябе, дачка разні! Прыгатавана супраць нас аблога; дубцом будуць біць па сківіцы суддзю Ізраэля.
Адказаў яму Госпад: «Калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, ці не павінна была б яна сем дзён чырванець ад сораму? Хай яна на сем дзён аддзеліцца ад лагера, а потым вернецца».
А Я кажу вам: не праціўцеся злому; а калі б хто ўдарыў цябе ў правую шчаку тваю, настаў яму і другую.
І некаторыя пачалі на Яго пляваць і, засланіўшы твар Яго, біць Яго кулакамі, крычучы на Яго: «Праракуй!» І паслугачы давалі Яму поўхі.
Калі гэта сказаў, дык адзін з паслугачоў, што блізка стаяў, даў Ісусу поўху, кажучы: «Так адказваеш першасвятару?»
гледзячы на пачынальніка і завяршыцеля веры, Ісуса, Які замест радасці, што была перад Ім, перанёс крыж, не дбаючы пра ганьбу, і сеў праваруч пасада Божага.