Твая, Госпадзе, веліч і магутнасць, слава, хвала і хараство. Усё бо, што ў небе і што на зямлі, — Тваё ёсць. Тваё, Госпадзе, валадарства, і Ты, як Галава, узносішся над усім.
ІСАІ 5:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўзвысіцца Госпад Магуццяў на судзе, і Бог святы акажа Сваю святасць па справядлівасці, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзвысіцца ГОСПАД Магуцьцяў у судзе, і Бог Сьвяты выявіць сьвятасьць Сваю ў праведнасьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Гасподзь Саваоф узьнясецца высока ў судзе, і Бог Сьвяты выявіць сьвятасьць Сваю ў праўдзе. |
Твая, Госпадзе, веліч і магутнасць, слава, хвала і хараство. Усё бо, што ў небе і што на зямлі, — Тваё ёсць. Тваё, Госпадзе, валадарства, і Ты, як Галава, узносішся над усім.
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
І скажаце вы ў той дзень: «Слаўце Госпада! Прызывайце імя Яго! Дайце пазнаць сярод народаў творы Яго, прыпамінайце, якое высакароднае імя Яго!
Высока ўзнятыя вочы чалавека апусцяцца, і сагнецца пыха людская; адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень.
Ды прыгнецца велічнасць чалавечая і прынізіцца пыха людская, і адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень,
І ўстанаўлю закон за норму і справядлівасць за вагу, і град зруйнуе надзею ашуканства, а сховішча затопяць воды.
але, калі ўбачыць творы рук Маіх, то ў асяроддзі сваім усвяціць імя Маё і ўсвяцяць Святога Якубава, і баяцца будуць Бога Ізраэля,
Таму чакае Госпад, каб злітавацца над вамі, і з той прычыны будзе ўзвялічвацца, шкадуючы вас, што Госпад — Бог справядлівасці, шчасныя ўсе, якія чакаюць Яго.
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
І ўсклікаў адзін да аднаго, і гаварыў: «Святы, святы, святы Госпад, Бог Усемагутны, — уся зямля поўная славы Тваёй!»
«Бо Я, Госпад, люблю законнасць, ненавіджу рабункі і беззаконне; і дам вынік іх па праўдзе, ды заключу з імі павяковае прымірэнне».
Прыму вас, як мілы пах, калі выведу вас пасярод чужых народаў і збяру вас з тых земляў, у якіх вы былі параскіданыя, і асвячуся ў вас перад вачамі гэтых народаў.
і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, Сідоне, і хачу, каб хвалілі Мяне ў цябе, ды няхай ведаюць, што Я — Госпад, калі буду рабіць у ім суды і буду ў ім асвячоны.
Гэта кажа Госпад Бог: “Калі Я збяру дом Ізраэля паміж паганаў, сярод якіх былі яны параскіданыя, у іх Я ўслаўлюся на віду ўсіх плямёнаў, і будуць жыць яны на сваёй зямлі, якую даў Я слузе Майму Якубу;
Я асвячу вялікае імя Маё, якое было зняважана вамі паміж народаў, якое зняважылі вы паміж іх, дык пазнаюць яны, што Я — Госпад”, — кажа Госпад Бог, — калі Я выяўлю святасць Маю адносна вас перад іх вачамі.
І нахлынеш супраць Майго народа Ізраэльскага, як хмара, каб запоўніць зямлю. Гэта адбудзецца пры канцы дзён, і Я прывяду цябе ў Маю зямлю на тое, каб пазналі Мяне пагане, калі на тваім прыкладзе, о Гог, Я асвячуся перад іх вачамі”.
і ўзвялічу Сябе, і асвячуся, і стану вядомым перад вачамі многіх народаў, і даведаюцца яны, што Я — Госпад”.
Дык сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў Госпад: “Я аб’яўлю Сваю святасць тым, якія набліжаюцца да Мяне, ды ўслаўлюся перад усім народам”». Аарон, чуючы гэта, маўчаў.
Гэта вада Мэрыбы, дзе ўзбунтаваліся сыны Ізраэля супраць Госпада і дзе Ён выявіў Сваю святасць перад імі.
Дзеля закамянеласці тваёй і ненавернутага сэрца рыхтуеш сабе гнеў на дзень гневу і аб’явы справядлівага суда Бога,
бо такая воля Божая, каб вы добрымі ўчынкамі затыкалі вусны невуцтву неразумных людзей,
Госпада Бога свяціце ў сэрцах вашых і будзьце заўсёды гатовы абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас,
І анёлу царквы, што ў Філадэльфіі, напішы: гэта кажа Святы і Праўдзівы, Які мае ключ Давідаў, Які адчыніць, і ніхто не замкне, а замкне, і ніхто не адчыніць.
І чатыры жывёліны мелі па шэсць крылаў, і навокал і ў сярэдзіне мелі поўна вачэй; і бесперапынна днём і ўночы яны ўскліквалі: «Святы, святы, святы Госпад Бог Усемагутны, Які быў, і Які ёсць, і Які прыйдзе».