ІСАІ 2:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Увайдзі ў скалу, схавайся ў пыле перад страхам ад аблічча Госпада і славы магутнасці Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Увайдзі ў скалу, схавайся ў парахне ад страху перад ГОСПАДАМ, перад бляскам велічы Ягонай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ідзі ў скалу, і схавайся ў зямлю ад страху Госпада і ад славы велічы Ягонай. |
ЛЯМЭД. каб даць спазнаць сынам чалавечым моц Тваю і славу велічнасці Валадарства Твайго.
А што будзеце рабіць у дзень наведвання і няшчасця, якое прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыце па дапамогу ды дзе пакінеце вашу славу?
і выцягне пасярод яго Свае рукі, як выцягвае плывец дзеля плавання; так будзе ўпакорана яго пыха разам з намаганнямі рук яго.
Гэты ж народ абрабаваны і спустошаны, у падзямеллі замкнуты ўсе ды запёрты ў вязніцах. Зрабіліся здабычаю, і няма таго, хто ўратуе [аддадзеных] на рабункі, і няма таго, хто скажа: «Аддай!»
А Госпад — Бог сапраўдны, Ён Бог жывы і Валадар вечны; ад гневу Яго задрыжыць зямля, і народы не змогуць устаяць перад пагрозаю Яго.
Хто не збаіцца Цябе, Валадару народаў? Табе належыцца гэта, бо між усімі мудрацамі народаў і ва ўсіх царствах іх няма нікога падобнага да Цябе!
Ды будуць знішчаны ўзвышшы бязбожнасці — грэх Ізраэля; церні і асот вырасце на ахвярніках іх, а яны будуць казаць гарам: «Прыкрыйце нас!», а ўзгоркам: «Падзіце на нас!»
Так і ты ап’янееш, будзеш глядзець з пагардаю; і ты будзеш шукаць абароны ад ворага.
А Я перасцерагаю вас, Каго баяцца: бойцеся Таго, Хто па забіцці мае ўладу ўкінуць у пекла. Так, кажу вам: Яго бойцеся.
Яны атрымаюць пакаранне вечнай пагібеллю ад аблічча Госпада і славы магутнасці Яго,