бо з Ерузаліма выйдзе рэшта, і хто застанецца — з гары Сіён. Апекаванне Госпада Магуццяў зробіць гэта!
ІСАІ 10:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будзе: калі Госпад споўніць усе справы Свае на гары Сіён і ў Ерузаліме, тады прыйду Я паглядзець на плод пыхі сэрца цара Асірыі і на ганарыстасць узнёсласці вачэй яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І станецца: калі Гасподзь завершыць усю Сваю дзею на гары Сіёне і ў Ерусаліме, скажа: пагляджу на посьпех пыхлівага сэрца цара Асірыйскага і на славалюбства высока паднятых вачэй ягоных. |
бо з Ерузаліма выйдзе рэшта, і хто застанецца — з гары Сіён. Апекаванне Госпада Магуццяў зробіць гэта!
Высока ўзнятыя вочы чалавека апусцяцца, і сагнецца пыха людская; адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень.
Дзень бо Госпада Магуццяў надыдзе на кожнага пыхлівага і надутага, і на кожнага, хто выхваляецца, і будзе ён упакораны,
І будзе ў той дзень: наведае Госпад войска нябеснае на вышынях і валадароў зямных на зямлі;
Ці ж не паводле кары прыгнятальніка яго пакараў Ён яго? Ці не забіты быў ён так, як забіваліся забітыя ім?
Дзеля таго будзе адпушчана правіннасць Якуба, і гэта будзе поўны вынік адпушчэння граху яго, што ён менавіта аддасць усе камяні ахвярнікавыя на парасціранне, як камяні вапнавыя, каб не стаялі больш святыя гаі і ідалы.
таму, вось, Я яшчэ раз учыню здзіўленне гэтаму народу — цудам вялікім і дзівосным: загублю мудрасць мудрых, і кемлівасць разумных знішчу».
Гора табе, разбойнік, якога ніхто не абрабаваў; і табе, грабежнік, бо цябе ніхто не аграбіў! Калі скончыш спусташаць, тады цябе аграбяць, калі скончыш рабаваць, тады цябе абрабуюць.
Каго ты зневажаў і на Каго блюзніў? Ды супраць Каго падняў ты голас? І супраць Каго ўзняў вочы свае ўгору? Супраць Святога Ізраэлева!
За тое, што бунтуеш ты супраць Мяне і пыха твая дайшла да вушэй Маіх, удзену кальцо ў ноздры твае ды цуглі ў вусны твае і адвяду цябе на дарогу, якою ты прыйшоў.
«Вось жа, вы ўсе, што распальваеце агонь, узброены стрэламі, ходзіце ў святле агню свайго і са стрэламі, якія запальваеце. З рукі Маёй зрабілася гэта вам, будзеце качацца ў болях.
за вашы ліхоцці і за ліхоцці бацькоў вашых разам, — кажа Госпад; яны складалі ахвяры на гарах ды зневажалі Мяне на ўзгорках. Дык адмераю найперш іх справу ў нутры іх».
І даведаецца ўвесь народ: эфраімцы і жыхары Самарыі, якія кажуць з пыхаю і ганарыстасцю сэрца:
Бо, вось, у горадзе, над якім прызывана імя Маё, пачынаю Я чыніць няшчасце, а вы ці будзеце бяспечнымі? Не будзеце бяспечнымі, бо Я клічу меч на ўсіх жыхароў зямлі”, — кажа Госпад Магуццяў.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я пакараю цара Бабілона і зямлю яго, як пакараў цара асірыйцаў.
І спатыкнецца пыха, і ўпадзе, і не будзе каму яе падняць, і запалю Я агонь па яго гарадах, і ён праглыне ўсё навакол”.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “За тое, што ён так высока вырас, і верхавіну сваю падняў аж да хмар, і сэрца яго ўбілася ў пыху з прычыны сваёй вялікасці,
каб ніводнае дрэва над водамі не падымалася ў вышыні сваёй і не падымала сваёй верхавіны пад хмары, і каб нішто, што бярэ сваю моц з вады, не стаяла ля іх у сваёй вышыні, бо ўсе яны аддадзены смерці ў краіне падземнай, сярод людзей, сярод тых, хто сыходзіць у магілу”.
і ўстановіць палаткі свайго палаца між марамі над гарой святой пышнасці; і ўзыдзе аж на вяршыню яе, і ніхто не прыйдзе да яго з дапамогай.
Прыплывуць караблі з Кітыма, і перамогуць асірыйцаў, і спустошаць Гебэр, але ўрэшце і самі загінуць».
Альбо прызнайце дрэва добрым і плод яго добрым, альбо прызнайце дрэва ліхім і плод яго ліхім, бо паводле плода пазнаецца дрэва.
Бо з сэрца паходзяць благія думкі, забойства, чужаложства, распуста, рабункі, фальшывыя сведчанні, блюзненні.
Але спыніў гэта дзеля пыхлівасці ворагаў, каб ворагі яго не ўзганарыліся і не казалі: “Рука наша ўзнятая, а не Госпад зрабіў усё гэта!”
Бо час, каб суд распачаўся ад дома Божага. Калі перш ад нас, дык які канец будзе тых, што не слухаюць Божага Евангелля?