ЁВА 3:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уздыханні мае апярэджваюць хлеб мой, і быццам бурлівыя воды стагнанні мае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і скаргі мае ільюцца як вада. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і стогны мае ліюцца, як вада, |
Тое, да чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер, у бядзе, сталася ежай для мяне.
Дакуль жа не адвернеш Ты вачэй ад мяне? Няўжо не дазволіш мне [нават] праглынуць сліну маю?
Цэлы дзень зневажалі мяне мае непрыяцелі, якія, распаляючыся супраць мяне, пракліналі мяне.
Усе рыкаем, быццам мядзведзі, і, як галубы, гуркочам. Чакаем законнасці, а яе няма, збаўлення, але яно ад нас далёка.
І сабраліся ў Міцпе, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад Госпадам, і пасцілі ў той дзень, і казалі там: «Зграшылі мы перад Госпадам». І судзіў Самуэль сыноў Ізраэля ў Міцпе.