ЁВА 18:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выдаляецца надзея яго з палаткі яго, і Ты штурхаеш яго да цара жахаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьнікне надзея ягоная з намёту яго, і пагоняць яго да валадара жахаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выгнана будзе з намёта ягонага надзея ягоная, і гэта апусьціць яго да цара жахаў. |
Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель.
Страла праб’е цела яго, а маланка — печань яго; прыйдуць да яго і апануюць яго жахі,
Калі ж нечакана заззяе зараніца, яны лічаць яе ценем смерці; калі нават развіднее — [для іх] гэта страхі ценю смяротнага.
РЭС. Убачыць грэшнік і разгневаецца, СІН. будзе скрыгатаць зубамі сваімі і марнець. ТАУ. Жаданне грэшнікаў не здзейсніцца.
ад голасу непрыяцеля і ад уціску грэшніка. Бо яны ўзвальваюць на мяне несправядлівасць і ў гневе назалялі мне.
Уласнай сапсаванасцю будзе забіты бязбожнік, а справядлівы спадзяецца на несапсаванасць сваю.