каб здзейсніў Госпад слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі твае сыны будуць пільнаваць дарогі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то не будзе адкінуты нашчадак твой ад пасада Ізраэля”.
3 ЯНА 1:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Для мяне няма большай радасці, як пачуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няма мне большае радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у ісьціне. |
каб здзейсніў Госпад слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі твае сыны будуць пільнаваць дарогі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то не будзе адкінуты нашчадак твой ад пасада Ізраэля”.
І Саламон кажа: «Ты аказваў слузе твайму Давіду, бацьку майму, вялікую міласэрнасць, бо ён хадзіў сам перад Табою ў праўдзе і справядлівасці і з праўдзівым сэрцам адносна Цябе; і захаваў Ты яму вялікую Сваю міласэрнасць, і даў яму сына, што сядзіць на пасадзе яго, як гэта ёсць сёння.
«О Госпадзе! Узгадай, як я хадзіў перад Табою верна і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што міла Табе». І заплакаў Эзэкія ўголас.
Узрадуецца радасцю бацька справядлівага; а хто парадзіў мудрага — узвесяліцца ў ім;
і сказаў так: «Госпадзе, прашу, успомні, малю, як вёў я сябе адносна Цябе верна і са шчырым сэрцам і, што добрае ў вачах Тваіх, тое рабіў». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.
Вось, я і дзеці, якіх даў мне Бог на знак і на прадказанне Ізраэлю ад Госпада Магуццяў, Які пражывае на гары Сіён.
Калі ж я ўбачыў, што яны не ходзяць проста, не паводле праўды Евангелля, сказаў аб гэтым Пётры ў прысутнасці ўсіх: «Калі ты, будучы юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму змушаеш паганаў жыць па-юдэйску?»
Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца нашага і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
Цімафею, улюбёнаму сыну: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
Дзеткі мае, пішу вам гэта, каб вы не грашылі. Але калі б хто і зграшыў, маем Заступніка перад Айцом – Ісуса Хрыста Справядлівага.
Я быў вельмі рады, што сярод дзяцей тваіх знайшоў такіх, што жывуць у праўдзе, як мы атрымалі пастанову ад Айца.