1 ПЯТРА 4:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перад усім майце заўсёды нязменную любоў між сабою, бо любоў пакрывае многа грахоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А найболей за ўсё майце шчырую любоў адно да аднаго, бо любоў пакрывае мноства грахоў; |
Хто ўтойвае злачынства — шукае сяброўства, а хто ў размове нагадвае аб ім — раз’ядноўвае саюзнікаў.
Калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я – медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць.
Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца,
А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць узаемнай любоўю і любоўю да ўсіх, як і мы да вас,
Дзякаваць павінны мы заўсёды Богу за вас, браты, як і належыць, бо вера ваша вельмі ўзрастае ды ўзаемная любоў між вамі ўзмацняецца,
Мэтай жа прыказання ёсць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумлення, і няўяўнай веры,
Перад усім, браты мае, не прысягайце ані небам, ані зямлёю, ані якой іншай прысягай, але няхай будзе ў вас: «так» – «так» і «не» – «не», каб не трапіць пад суд.
ведаць павінен, што той, хто навярнуў грэшніка з аблуднай дарогі яго, збавіць душу ад смерці ды пакрые многа грахоў.
Ачысціўшы душы вашы паслухмянасцю праўдзе праз Духа дзеля здабыцця шчырай братняй любові, ад чыстага сэрца любіце адзін аднаго,