І стварыў Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханьне жыцьця, і зрабіўся чалавек душою жывою.
ЁВА 10:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Успомні, што Ты, як гліну, урабіў мяне, і ў пыл ператвараеш мяне? Біблія (пераклад А.Бокуна) Памятай, прашу, што Ты з гліны зрабіў мяне. Чаму зноў у парахно мяне вяртаеш? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Успомні, прашу, што Ты апрацоўваў мяне, як гліну, і вернеш мяне ў парахно? |
І стварыў Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханьне жыцьця, і зрабіўся чалавек душою жывою.
У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся.
тым болей - у тых, што жывуць у харомінах з гліны, аснова якіх пыл, якія нішчацца хутчэй за моль.
І чаму б не дараваць мне грэху і ня зьняць зь мяне беззаконьня майго? бо, вось, я лягу ў пыле; заўтра пашукаеш мяне, і няма мяне.
Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў,
Гора таму, хто спрачаецца з Творцам сваім, чарапок з чарапкоў зямных! Ці скажа гліна ганчару: «што ты робіш?» і твая дзея ці скажа пра цябе: «у яго няма рук»?
І няма каму заклікаць імя Тваё, хто пастанавіў бы моцна трымацца за Цябе: таму Ты схаваў ад нас аблічча Тваё і пакінуў нас гінуць ад беззаконьняў нашых.
Але сёньня, Госпадзе, Ты - Айцец наш; мы - гліна, а Ты - стваральнік наш, і ўсе мы - творы рукі Тваёй.
Ці не магу Я ўчыніць з вамі, доме Ізраілеў, як гэты ганчар? кажа Гасподзь. Вось, што гліна - у руках у ганчара, тое самае - вы ў Маёй руцэ, доме Ізраілеў.
Ці ж ня мае ганчар улады над глінаю, каб з таго самага месіва зрабіць адзін посуд на ганаровае ўжываньне, а другі - на буднае?
Але скарб гэты мы носім у гліняным посудзе, каб веліч сілы бачылася ў Богу, а ня ў нас;