Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 7:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 І чаму б не дараваць мне грэху і ня зьняць зь мяне беззаконьня майго? бо, вось, я лягу ў пыле; заўтра пашукаеш мяне, і няма мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Чаму Ты не прабачыш грэху майго і чаму не адкінеш віны маёй? Бо хутка я засну ў парахне, і калі раніцаю будзеш шукаць мяне, ня знойдзеш».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Чаму ж Ты не адпускаеш граху майго і чаму не здымаеш правіннасці маёй? Вось, цяпер я засну ў парахне; і калі назаўтра будзеш шукаць мяне, то не будзе мяне!»

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 7:21
29 Крыжаваныя спасылкі  

І здрыганулася сэрца Давідава пасьля таго, як ён палічыў народ. І сказаў Давід Госпаду: цяжка зграшыў я, зрабіўшы так; і сёньня малю Цябе, Госпадзе, даруй грэх рабу Твайму, бо надта неразумна зрабіў я.


што калі я зграшу, Ты заўважыш і не пакінеш грэху майго без пакараньня.


Успомні, што Ты, як гліну, урабіў мяне, і ў пыл ператвараеш мяне?


Хто здольны аспрэчыць мяне? Бо я неўзабаве замоўкну і выпушчу дух.


А чалавек памірае і распадаецца; адышоў, і дзе ён?


магіле скажу: ты за бацьку мне, чарвяку: ты маці мая і сястра мая.


Як сон, адляціць, і ня знойдуць яго; і, як начны відзеж, зьнікне.


кладзецца спаць багатым і такім не ўстае; расплюшчвае вочы свае, і ён ужо ня той.


Цяпер ляжаў бы я і спачываў: спаў бы, і было б мне спакойна


«чысты я, без пахібы, нявінны я і няма ўва мне няпраўды;


Ня ўбачыць мяне вока таго, хто бачыў мяне; вочы Твае на мяне, - і няма мяне.


І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:


дык трымчу ад усіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не абвесьціш мяне невінаватым.


і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку.


І вернецца тло ў зямлю, чым і было яно; і вернецца дух да Бога, Які даў яго.


Ажывуць мерцьвякі Твае, паўстануць мёртвыя целы! Паўстаньце і ўзрадуйцеся, кінутыя ў пыл: бо раса Твая - сьветлая раса, і зямля выкіне мерцьвякоў.


Ня гневайся, Госпадзе, бязь меры, і ня вечна памятай беззаконьне. Паглядзі ж: мы ўсе народ Твой.


І многія, якія сьпяць у пыле зямлі, прачнуцца, адны на жыцьцё вечнае, другія на вечнае паганьбеньне і пасарамленьне.


Зьвярніся, Ізраіле, да Бога твайго: бо ты ўпаў ад бязбожнасьці тваёй.


На другі дзень бачыць Ян Хрыста, Які ідзе да яго, і кажа: вось Ягня Божае, Якое бярэ на Сябе грэх сьвету;


Які аддаў Сябе за нас, каб выбавіць нас з усякай беззаконнасьці і ачысьціць Сабе народ адмысловы, шчыра адданы добрым учынкам.


Калі ж вызнаём грахі нашыя, дык Ён, верны і праведны, даруе нам грахі (нашыя) і ачысьціць нас ад усякай няпраўды.


І вы ведаеце, што Ён зьявіўся дзеля таго, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы