Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае,
ЭФЭСЯНАЎ 4:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і апрануцца ў новага чалавека, створанага ў падабенстве Божым, у праведнасьці і сьвятасьці ісьціны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды. |
Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае,
Абудзіся, абудзіся! Апрані моц тваю, Сыёне! Апрані шаты прыгажосьці тваёй, Ерусаліме, горад сьвяты! Бо ня ўвойдзе больш да цябе неабрэзаны і нячысты.
Ён апрануў праведнасьць, як панцыр, і шалом збаўленьня на галаве Ягонай, Ён апрануў шаты помсты, і руплівасьць, быццам плашч, накінуў.
і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла.
Дык мы пахаваныя з Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрос з мёртвых праз славу Айца, так і мы хадзілі ў абнаўленьні жыцьця.
А цяпер мы вызваліліся ад Закону, якім былі зьвязаныя, памершы для яго, каб нам служыць у абнаўленьні духа, а ня ў старасьці літары.
Бо тым, каго наперад ведаў, Ён і прадвызначыў быць падобнымі да вобразу Сына Ягонага, каб Ён быў Першародны між многімі братамі.
Бо зьнішчальнае гэтае мусіць апрануцца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае — апрануцца ў несьмяротнасьць.
Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпада, перамяняемся ў вобраз Ягоны ад славы ў славу, як ад Духа Госпада.
Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.
Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае аніякай сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але новае стварэньне.
Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.
зьнішчыўшы варожасьць Целам Сваім, Закон прыказаньняў, які быў у пастановах, каб з двух стварыць у Сабе аднаго новага чалавека, прыносячы супакой,
Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы.
А наконт Сына: «Пасад Твой, Божа, на век вечны; кій правасьці — кій валадарства Твайго.
як нованароджаныя немаўляты, зажадайце чыстага слоўнага малака, каб ад яго вы расьлі,
праз якія падараваныя нам найвялікшыя і каштоўныя абяцаньні, каб праз іх сталіся вы супольнікамі Боскае прыроды, пазьбегнуўшы сапсутасьці ў пажаданьні, якое ў сьвеце,