Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

БЫЦЦЁ 5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Бц 5

1 Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае,

2 мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх.

3 І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт.

4 І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок.

5 І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр.

6 І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса.

7 І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

8 І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр.

9 І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана.

10 І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

11 І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр.

12 І жыў Кейнан семдзясят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля.

13 І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

14 І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр.

15 І жыў Магалялеэль шэсьцьдзясят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда.

16 І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

17 І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр.

18 І жыў Ярэд сто шэсьцьдзясят два гады, і нарадзіў Эноха.

19 І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

20 І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады, і ён памёр.

21 І жыў Энох шэсьцьдзясят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха.

22 І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

23 І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.

24 І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.

25 І жыў Мэтушэлях сто восемдзясят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха.

26 І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзясят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок.

27 І былі ўсе дні Мэтушэляха дзевяцьсот шэсьцьдзясят дзевяць гадоў, і ён памёр.

28 І жыў Лямэх сто восемдзясят два гады, і нарадзіў сына,

29 і назваў яго імя Ной, кажучы: «Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД».

30 І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.

31 І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзясят сем гадоў, і ён памёр.

32 І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама i Яфэта.

Сачыце за намі:



Аб'явы