ПСАЛТЫР 28:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой [кліч], каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, якія зыходзяць у магілу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Псальма Давідава. Напрыканцы сьвята Кучак. Аддайце Госпаду, сыны Божыя, аддайце Госпаду славу і чту, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Давідаў. Да Цябе, Госпадзе, усклікаю; Божа мой, не будзь бязмоўным перада мною, і я ніколі не буду падобны да тых, што сыходзяць у магілу. |
Пасьпяшайся, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ! Чэзьне дух мой! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся я падобным да таго, хто зыходзіць у магілу.
Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!
Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне, аддаліўся ад збаўленьня майго, ад словаў стагнаньня майго?
ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.
Дакараньнем за беззаконьне Ты караеш чалавека і нявечыш, як ад молі, прагненьні ягоныя. Толькі марнасьцю ёсьць кожны чалавек! (Сэлях)
Удзень ГОСПАД зьявіць міласэрнасьць Сваю, а ўначы сьпеў Ягоны будзе са мною, малітва да Бога жыцьця майго.
Выратуй мяне з балота, каб я не заграз; ратуй ад тых, што ненавідзяць мяне, і з глыбіняў водных!
Бо не апраметная будзе славіць Цябе, і сьмерць ня будзе хваліць Цябе. Ня маюць надзеі на вернасьць Тваю тыя, што зыходзяць у магілу.
і кінуў яго ў бездань, і замкнуў яго, і запячатаў зьверху, каб не падманваў больш народы, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў; і пасьля гэтага мусіць быць разьвязаны на малы час.