ПСАЛТЫР 145:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Агея і Захарыі. Алілуя. Хвалі душа мая Госпада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хваленні. Давіда. АЛЕФ. Буду ўзвышаць Цябе, Божа мой, Валадару, і дабраслаўлю імя Тваё вечна і на векі вечныя. |
Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабраслаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна.
Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.
Вывышаю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты выцягнуў мяне і ня даў ворагам маім радавацца нада мною.
[Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе.
Бо не мячом сваім яны ўзялі на ўласнасьць зямлю, не рамяно іхняе збавіла іх, але правіца Твая і рамяно Тваё, і сьвятло аблічча Твайго, бо Ты меў ласку да іх.
Стрэлы Твае вострыя, народы ўпадуць пад [ногі] Твае, яны [скіраваныя] ў сэрцы ворагаў Валадара.
«Вось чалавек, які ня Бога меў сабе апорай, і спадзяваўся на мноства багацьця свайго, і ўмацоўваўся ў зласьлівасьці сваёй».
А праведнікі ўзрадуюцца, будуць весяліцца перад абліччам Божым і гукаць ад радасьці.
Бо ў руцэ ГОСПАДА келіх з віном, якое пеніцца; ён поўны напою зьмяшанага, і Ён з яго налівае, але толькі фуз ягоны будуць піць усе бязбожнікі на зямлі.
Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае!
Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.
ГОСПАД збавіў мяне! І пад граньне музыкаў мы будзем сьпяваць усе дні жыцьця нашага ў Доме ГОСПАДА».
І пракляты ашуканец, які мае ў чарадзе самца і абяцае [яго], і ахвяруе Госпаду папсаванае; бо Я — Валадар вялікі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і імя Маё страшнае сярод народаў.
Тады скажа Валадар тым, якія праваруч Яго: “Ідзіце, дабраслаўлёныя Айцом Маім, вазьміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад заснаваньня сьвету.