Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 149 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 149

1 Альлелюя! Сьпявайце ГОС­ПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных!

2 Весяліся, Ізраілю, у Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым!

3 Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!

4 Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.

5 Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх.

6 Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй,

7 каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,

8 каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі,

9 каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!

Сачыце за намі:



Аб'явы