І падняўся Давід з зямлі, і памыўся, і намасьціўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА, і пакланіўся. І вярнуўся ў дом свой, і папрасіў, каб далі яму хлеб, і еў.
ВЫСЛОЎІ 3:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня будзь мудрацом у вачах тваіх; бойся Госпада, і пазьбягай ліха; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не будзь мудрацом перад самім сабою; шануй Бога і пазбягай ліха, |
І падняўся Давід з зямлі, і памыўся, і намасьціўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА, і пакланіўся. І вярнуўся ў дом свой, і папрасіў, каб далі яму хлеб, і еў.
А ранейшыя ваяводы, якія былі да мяне, абцяжарвалі народ і бралі з яго хлеб і віно, і яшчэ сорак сыкляў срэбра. Таксама юнакі іхнія панавалі над народам. А я так не рабіў дзеля страху Божага.
Чалавек на імя Ёў жыў у зямлі Уц, і быў ён чалавек шчыры і справядлівы, баяўся Бога і пазьбягаў зла.
І сказаў Ён чалавеку: “Страх перад Госпадам — гэта мудрасьць; а пазьбягаць зла — розум”».
I сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся, бо дзеля таго, каб выпрабаваць вас, прыйшоў Бог, і каб праз гэта страх Ягоны быў перад абліччам вашым, каб вы не грашылі».
Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх перад ГОСПАДАМ адводзіць ад зла.
Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.
Хто спадзяецца на сэрца сваё, той дурань, а хто ходзіць у мудрасьці, будзе збаўлены.
Страх перад ГОСПАДАМ — ненавідзець ліхоту, пыху і фанабэрыстасьць; шляхі ліхія і вусны крывадушныя я ненавіджу.
Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога і захоўвай прыказаньні Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека!
Бо не хачу, браты, каб вы ня ведалі гэтае тайны, каб вы не былі мудрымі праз сябе, што скамяненьне сталася ў Ізраілі часткова, аж пакуль ня ўвойдзе поўнасьць паганаў,
Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.