ВЫСЛОЎІ 21:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Думкі руплівага [прыносяць] прыбытак, а кожны нецярплівы [будзе мець] нястачу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Задумы руплівага вядуць да дастатку, а кожны сквапны церпіць нястачу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Намеры кемлівага — заўсёды для прыбытку, а ўсякі паспешлівы — заўсёды ў галечы. |
Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.