ВЫСЛОЎІ 18:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вусны бязглуздага цягнуць у незлагадзь, а словы яго выклікаюць бойку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вусны бязглуздага змешваюцца са сваркамі, а рот яго выклікае пабоі. |
Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.
Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].