ВЫСЛОЎІ 12:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Смутак у сэрцы чалавека прыгнятае яго, а добрае слова разьвяселіць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Смутак на сэрцы падаўляе чалавека, а добрае слова разьвесяляе яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сум у сэрцы чалавека будзе прыгнятаць яго, а развесяліць яго добрая размова. |
Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
Госпад ГОСПАД даў Мне язык вучня, каб Я ведаў, як падтрымаць зьняможанага словам бадзёрым. Кожную раніцу Ён абуджае вуха Маё, каб Я слухаў Яго, як вучань.