ІСАІ 50:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто з вас баіцца ГОСПАДА, няхай слухае голас Слугі Ягонага! Хто ходзіць у цемры і няма яму сьвятла, няхай спадзяецца на імя ГОСПАДА і няхай абапіраецца на Бога свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто з вас баіцца Госпада, слухаецца голасу Раба Ягонага? Хто ходзіць у мораку, безь сьвятла, хай спадзяецца на імя Госпада і хай мацуецца ў Богу сваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго. |
I атрымалі яны дапамогу супраць іх, былі аддадзеныя ў рукі іхнія Агаране і ўсё, што [было] ў іх, бо яны ў часе бітвы клікалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо яны спадзяваліся на Яго.
Божа наш! Ці Ты ня будзеш судзіць іх? Бо няма ў нас сілы супраць мноства гэтага, якое прыйшло на нас, і мы ня ведаем, што рабіць, але да Цябе вочы нашыя!»
І ўсталі яны рана раніцаю, і вырушылі ў пустыню Тэкоа. І калі яны выходзілі, устаў Язафат і сказаў: «Паслухайце мяне, Юда і жыхары Ерусаліму! Верце ў ГОСПАДА, Бога вашага, і будзеце непахісныя; верце прарокам Ягоным, і будзеце мець посьпех».
Хоць бы і забіў мяне [Бог], буду мець у Ім надзею і буду абараняць шляхі мае перад абліччам Ягоным.
калі сьветач Ягоны сьвяціў над галавой маёй, калі ў сьвятле Ягоным хадзіў я ў цемры,
Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак мудрасьці; добры розум [маюць] усе, што дзейнічаюць [у страху Божым]. Хвала Ягоная трывае вечна.
Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.
Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабраслаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна.
Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.
Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму.
ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.
Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога і захоўвай прыказаньні Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека!
І станецца ў той дзень, што рэшта Ізраіля і ўратаваныя з дому Якуба ня будуць больш абапірацца на таго, хто б’е іх, але будуць абапірацца ў праўдзе на ГОСПАДА, Сьвятога Ізраіля.
Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».
Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.
Вось, Слуга Мой, Якога Я трымаю, выбраны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Я ўсклаў Дух Мой на Яго, і Ён дасьць суд народам.
Госпад ГОСПАД даў Мне язык вучня, каб Я ведаў, як падтрымаць зьняможанага словам бадзёрым. Кожную раніцу Ён абуджае вуха Маё, каб Я слухаў Яго, як вучань.
Пасьля пакутаў душы Сваёй Ён убачыць [сьвятло] і насыціцца. Праведны Слуга Мой праз пазнаньне Сваё апраўдае многіх, і беззаконьні іхнія Ён панясе.
Дзеля гэтага суд аддаліўся ад нас, і не даходзіць да нас праведнасьць; чакаем сьвятла, а вось, цемра, і [чакаем] яснасьці, а ходзім у змроку.
І я буду чакаць ГОСПАДА, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, і буду спадзявацца на Яго.
Народ, які ходзіць у цемры, убачыў сьвятло вялікае, над жыхарамі зямлі ценю сьмерці сьвятло зазьзяла.
Адказаў Навухаданосар і сказаў: «Дабраслаўлёны Бог Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, Які паслаў анёла Свайго і выратаваў слугаў Сваіх, якія спадзяваліся на Яго, і не паслухалі слова валадара, і аддалі целы свае, каб не служыць і не пакланяцца іншаму богу, акрамя Бога іхняга.
І Я пакіну сярод цябе народ бедны і ўбогі, і яны будуць мець надзею на імя ГОСПАДА.
І паслухалі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўся рэшта народу голас ГОСПАДА, Бога свайго, і словы Агея прарока, бо ГОСПАД, Бог іхні, паслаў яго, і народ баяўся ГОСПАДА.
Тады тыя, якія баяцца ГОСПАДА, гаварылі адзін да аднаго. І прыхіліў вуха ГОСПАД, і пачуў, і была напісаная кніга памяці перад абліччам Ягоным пра тых, якія баяцца ГОСПАДА і якія шануюць імя Ягонае.
Тады ізноў сказаў Ісус да іх, кажучы: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця».
і, споўніўшы [ўсё], стаўся для ўсіх, якія паслухмяныя Яму, прычынаю вечнага збаўленьня,
І Давід быў вельмі стрывожаны, і хацеў народ яго ўкаменаваць, бо горыч была ў душы кожнага дзеля сыноў іхніх і дачок іхніх. Але Давід набраў сілы ў ГОСПАДЗЕ, Богу сваім,