ІСАІ 5:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вінаграднік ГОСПАДА Магуцьцяў — гэта дом Ізраіля, а мужы Юды — парастак выбраны Яго. І Я спадзяваўся, [што будзе] суд, а вось, праліцьцё крыві, [чакаў] праведнасьці, а вось крыкі [пагрозаў]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вінаграднік Госпада Саваофа ёсьць дом Ізраілеў, і мужчыны Юды - любыя саджанцы Яго. І чакаў Ён правасудзьдзя, але вось - праліцьцё крыві; чакаў праўды, і вось - лямант. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, вінаграднік Госпада Магуццяў — гэта дом Ізраэля, а мужчыны Юды — гэта патомства яго выбранае. Спадзяваўся Я, што будзе ён спаўняць закон, а вось — беззаконне, чакаў справядлівасці, а вось жа — няправасць. |
І Я вызначыў месца народу Майму Ізраілю, і Я ўмацую яго, і пасялю яго там, і ня будзе ён болей трывожаны, і Я ня дам яго ўціскаць людзям нягодным як [было] на пачатку.
Божа Магуцьцяў, павярніся [да нас], зірні з неба, і паглядзі, і наведай вінаградную лазу гэтую!
I сказаў ГОСПАД: «Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго, які ў Эгіпце, і Я пачуў стогн ягоны з прычыны прыгнятальнікаў ягоных, бо Я ведаю пакуты ягоныя.
І я павярнуўся, і ўбачыў усякі прыгнёт, які робіцца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнікаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.
Галава твая над табою — як Кармэль, а валасы на галаве тваёй — як пурпур. Валадар зьвязаны косамі [тваімі].
Як стаўся распусьніцай горад верны, поўны суду? Праведнасьць жыла ў ім, а цяпер — забойцы.
ад стапы нагі аж да чубу галавы няма на ім месца здаровага, раны і сінякі, і апухлыя шнары, не агледжаныя, не перавязаныя, і алеем не злагоджаныя.
ГОСПАД ідзе на суд старшыняў народу Свайго і князёў ягоных: «Гэта вы спустошылі вінаграднікі, і зрабаванае ў беднага — у дамах вашых.
Якім правам вы ўціскаеце народ Мой і засмучаеце абліччы ўбогіх? — кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».
Госпад зробіць, што лысымі стануць галовы дачок Сыёну, і ГОСПАД аголіць сорам іхні.
Дзеля гэтага так кажа Сьвяты Ізраіля: «Дзеля таго, што вы пагардзілі словам гэтым, а спадзяецеся на крыўду і здраду, і на іх вы абапіраецеся,
Ён абкапаў яго і ачысьціў яго ад камянёў, і пасадзіў у ім найлепшую лазу вінаградную, і пабудаваў вежу на сярэдзіне яго, і паставіў у ім тоўчню, і спадзяваўся, што вырасьце вінаград, але вырасьлі дзікія ягады.
Мы бунтуемся і хлусім супраць ГОСПАДА, і адступіліся ад Бога нашага; гаворым пра прыгнёт і здраду, падманваем і нараджаем у сэрцы словы фальшывыя,
І адступіўся назад суд, і праведнасьць стаіць здалёк, спатыкнулася праўда на плошчы, і справядлівасьць ня можа ўвайсьці.
Няма [нікога], хто кліча пра праведнасьць, няма [нікога], хто судзіць справядліва. Спадзяюцца на пустое і гавораць марнае, зачынаюць гора і нараджаюць злачынства.
Бо як юнак жэніцца з дзяўчынаю, так Будаўнік твой ажэніцца з табою, і як жаніх цешыцца з нявесты, так будзе цешыцца з цябе Бог твой.
Шматлікія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасьць Маю і зрабілі поле Маё ўлюблёнае пустыняй бязьлюднай.
У адным кашы фігі вельмі добрыя, фігі раньнія, а ў другім кашы фігі вельмі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя.
Народ зямлі гэтай уціскаюць уціскам і рабуюць рабункам, крыўдзяць убогага і беднага, і прыхадня прыгнятаюць беззаконна.
Ізраіль [быў] вінаградам буйным, для сябе прыносіў плод. Чым больш было пладоў, тым больш ён памнажаў ахвярнікі, чым лепшай была зямля ягоная, тым прыгажэйшыя ставіў слупы.
Багацеі ягоныя поўныя гвалту, і жыхары ягоныя хлусяць, і язык іхні здрадлівы ў вуснах іхніх.
Паведамлена табе, чалавеча, што добрае, і што ГОСПАД шукае ў цябе: каб ты чыніў суд [справядлівы], і любіў міласэрнасьць, і хадзіў пакорліва з Богам тваім.
Дзеля чаго Ты паказваеш мне няправасьць і глядзіш на нядолю? Злачынствы і гвалт перада мною, і пачынаецца спрэчка, і ўзьнімаецца сварка.
ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.
Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што даяцё дзесяціну з мяты, аніжу і кмену, і пакінулі найважнейшае ў Законе: суд, і міласэрнасьць, і веру; гэтае трэба было рабіць, і таго не пакідаць.
А Бог ці ж не абароніць выбраных Сваіх, якія клічуць да Яго дзень і ноч, і будзе доўгацярплівым, [ня слухаючы] іх?
Усякую галіну ў Мяне, якая не дае плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што дае плод, абчышчае, каб больш пладоў давала.
Сьцеражыся, каб не было ў сэрцы тваім слова нягоднага, кажучы: “Блізка сёмы год, год дараваньня даўгоў”, і ліхім вокам ты паглядзіш на ўбогага брата твайго, і не дасі яму [дапамогі], і ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам.
Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.