ЁВА 17:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сасьлепла ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся нібы цень. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Замглілася ад гароты вока маё, і ўсе чэлесы мае, як цень. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пацямнела ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся, нібы цень. |
Зморшчкі мае сьведчаць супраць мяне, паўстае слабасьць мая супраць мяне, дакараючы мяне.
Я зьнямогся ад уздыханьня майго; штоноч паліваю я ложак мой, сьлязьмі паліваю пасьцель маю.
Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцьці, у палічаных днях марнага жыцьця, якое праходзіць, як цень? І хто распавядзе чалавеку, што будзе пасьля яго пад сонцам?