Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁВА 15:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Няхай ня верыць марнасьці ашуканы, бо марнасьць будзе ўзнагародай ягонай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Хай не давярае марнасьці аблудны, бо марнасьць будзе і платай яму.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Хай не верыць марнасці ўведзены ў аблуду, бо марнасць будзе яго ўзнагародай.

Глядзіце раздзел



ЁВА 15:31
16 Крыжаваныя спасылкі  

У Яго — моц і цьвярозы розум, Ён [ведае] падманутага і ашуканца.


Ці ж хадзіў я ў марнасьці, і ці ж нага мая сьпяшалася да подступу?


Толькі марноты ня слухае Бог і ня бачыць Усемагутны.


Часьцей бачыў я [зьніш­чэньне] тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх.


Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!


Хто сее беззаконьне, той будзе жаць ліха, і кій гневу ягонага будзе зьнішчаны.


бо ня будзе будучыні ліхому, і сьветач бязбожнікаў стухне.


Такі вось корміцца попелам, сэрца падманутае зьвяло яго, і ня выратуе ён душы сваёй, і ня скажа: «Ці ж не падман я трымаю ў правай руцэ маёй?»


Няма [нікога], хто кліча пра праведнасьць, няма [нікога], хто судзіць справядліва. Спа­дзяюцца на пустое і гавораць марнае, зачынаюць гора і нараджаюць злачынства.


Гэта кажа ГОСПАД. Не ашуквайце душаў вашых, кажучы: “Адыходзячы, адыйдуць Халдэйцы!”, бо яны не адыйдуць [ад вас].


Бо яны пасеялі вецер, і пажнуць буру. Ня будзе ў яго збожжа; парастак ня дасьць мукі, а калі і дасьць, чужынцы праглынуць яе.


Калі млела душа мая ў-ва мне, я ўзгадаў ГОСПАДА, і малітва мая прыйшла да Цябе, да сьвятой сьвятыні Тваёй.


Бо калі хто думае, што ён ёсьць нешта, будучы нічым, ашуквае самога сябе.


Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.