4 ЦАРСТВАЎ 6:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі ён яшчэ гаварыў з імі, вось, валадар зыйшоў да яго і сказаў: «Вось, колькі ліхоты ад ГОСПАДА! Што яшчэ маю чакаць ад ГОСПАДА?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ гаварыў ён зь імі, і вось пасланец прыходзіць да яго, і сказаў: вось якое бедства ад Госпада! чаго мне далей чакаць ад Госпада? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ён яшчэ гаварыў з імі, з’явіўся цар, які падышоў да яго і сказаў: «Глядзі, колькі няшчасця ад Госпада! Чаго яшчэ маю чакаць ад Госпада?» |
І сказаў валадар Ізраіля: «Бяда! бо паклікаў ГОСПАД трох валадароў, каб аддаць іх у рукі Мааву».
І сказаў Элісэй: «Слухайце слова ГОСПАДА. Гэта кажа ГОСПАД: “Заўтра ў гэты час сэя найчысьцейшай мукі будзе за адзін сыкль, і дзьве сэі ячменю [будуць] за адзін сыкль у браме Самарыі”».
Але выцягні крыху руку Тваю і дакраніся да ўсяго, што ён мае, зьневажвючы, будзе зьневажаць Цябе ў твар».
і сказаў: «Голы я выйшаў з улоньня маці маёй, і голы вярнуся туды. ГОСПАД даў, і ГОСПАД забраў. Няхай будзе імя ГОСПАДА дабраслаўлёным!»
Выцягні толькі руку Тваю і дакраніся да костак ягоных і цела ягонага, і, зьневажаючы, будзе ён зьневажаць Цябе ў твар».
І жонка ягоная сказала яму: «І ты дасюль трываеш у нявіннасьці сваёй? Пракляні Бога і памірай».
Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!
Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.
бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.
Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высачыні; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях)
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.
Хто з вас баіцца ГОСПАДА, няхай слухае голас Слугі Ягонага! Хто ходзіць у цемры і няма яму сьвятла, няхай спадзяецца на імя ГОСПАДА і няхай абапіраецца на Бога свайго.
І я буду чакаць ГОСПАДА, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, і буду спадзявацца на Яго.
І будзе ён бадзяцца па [зямлі] ўцісканы і галодны. І станецца, калі ён згаладнее, будзе гневацца і будзе праклінаць валадара свайго і Бога свайго, і гляне ўгару,
Стрымай нагу тваю ад голасьці, і горла тваё ад прагненьня. А ты кажаш: “Надарма, ніколі! Бо я люблю чужынцаў і пайду за імі!”
І ты, сыне чалавечы, кажы дому Ізраіля: “Вы, кажучы, кажаце: "Правіны нашыя і грахі нашыя [ляжаць] на нас, і мы гінем дзеля іх. Дык як можам жыць?"”
Калі трубіць у горадзе рог, хіба не дрыжаць людзі? Хіба бывае якое ліха ў горадзе, і ГОСПАД не ўчыніў [яго]?
Бо відзеж [датычыць] вызначанага часу, і датычыць канца, і не падмане; хоць ён марудзіць, чакай на яго, бо ён, прыходзячы, прыйдзе, ня спозьніцца.
так што лепш ужо вам дараваць [яму] і суцешыць, каб гэтакі ня быў ахоплены смуткам празьмерным.
І сказаў Саўл збраяносцу свайму: «Вазьмі меч твой, і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і не забілі мяне самі, і ня зьдзекваліся з мяне». Але збраяносец не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. І Саўл узяў меч, і кінуўся на яго.