Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 33:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І ты, сыне чалавечы, кажы дому Ізраіля: “Вы, кажучы, кажаце: "Правіны нашыя і грахі нашыя [ляжаць] на нас, і мы гінем дзеля іх. Дык як можам жыць?"”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І ты, сыне чалавечы, скажы дому Ізраілеваму: вы кажаце так: «злачынствы нашыя і грахі нашыя на нас, і мы растаем у іх: як жа мы можам жыць?»

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Такім чынам, ты, сын чалавечы, кажы дому Ізраэля: “Вы, прамаўляючы, кажаце так: “Правіннасці нашы і грахі нашы ляжаць на нас, і мы дзеля іх марнеем; дык як зможам жыць?”

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 33:10
12 Крыжаваныя спасылкі  

“Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я навяду ліха на месца гэтае і на жыхароў ягоных, усе праклёны, напісаныя ў Кнізе, якую чыталі перад абліччам валадара Юды.


ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Ты — праведны, бо мы засталіся як рэшта ў дзень гэты; і вось, мы ў правінах нашых перад абліччам Тваім, хоць не належыць нам стаяць перад абліччам Тваім за ўсё гэта».


Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,


А Сыён казаў: «Пакінуў мяне ГОСПАД, Госпад мой забыўся пра мяне!»


Сыны твае зьнясіленыя, ляжаць на скрыжаваньнях усіх вуліцаў як сарна ў цянётах, поўныя гневу ГОСПАДА, пагрозаў Бога твайго.


Стрымай нагу тваю ад голасьці, і горла тваё ад прагненьня. А ты кажаш: “Надарма, ніколі! Бо я люблю чужынцаў і пайду за імі!”


Вы кажаце: “Чаму сын не нясе беззаконьні бацькі свайго?” Але сын чыніў суд і праведнасьць, захоўваў усе пастановы Мае і выконваў іх, і будзе жыць і жыць.


турбаны вашыя [будуць] на галовах вашых і сандалы вашыя на нагах вашых, ня будзеце лямантаваць і ня будзеце плакаць, а будзеце сохнуць дзеля беззаконьняў вашых і будзеце стагнаць адзін перад адным.


І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, косткі гэтыя — [гэта] ўвесь дом Ізраіля. Вось, яны кажуць: “Высахлі косткі нашыя, і загінула надзея нашая, мы сьсечаныя”.


каб, [маючы] нястачу хлеба і вады, жахаліся адзін аднаго і гнілі ў грахах сваіх.


тады Я гэтак зраблю вам, і наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць сьлепату і нішчаць здароўе. Дарэмна будзеце сеяць насеньне вашае, бо зьядуць яго ворагі вашыя.


А тыя, хто з вас застануцца, будуць марнець у беззаконьнях сваіх у землях ворагаў сваіх, і за беззаконьні бацькоў сваіх змарнеюць, як і яны.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы