Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 8:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 І будзе ён бадзяцца па [зямлі] ўцісканы і галодны. І станецца, калі ён згаладнее, будзе гневацца і будзе праклінаць валадара свайго і Бога свайго, і гляне ўгару,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 І будуць яны бадзяцца па зямлі, жорстка ўцісканыя і галодныя; і ў часы голаду будуць злавацца, клясьці цара свайго і Бога.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 А будзе ён бадзяцца па зямлі ў здзеку і галодны: а калі спазнае голад, будзе злавацца, пачне праклінаць цара свайго і Бога свайго.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 8:21
25 Крыжаваныя спасылкі  

У дзявяты [дзень] месяца пачаўся голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народу зямлі.


І калі ён яшчэ гаварыў з імі, вось, валадар зыйшоў да яго і сказаў: «Вось, колькі ліхоты ад ГОСПАДА! Што яшчэ маю чакаць ад ГОСПАДА?»


Але выцягні крыху руку Тваю і дакраніся да ўсяго, што ён мае, зьневажвючы, будзе зьне­важаць Цябе ў твар».


Зьнікае ад голаду дужасьць ягоная, і загуба падрыхтаваная рэбрам ягоным.


Выцягні толькі руку Тваю і дакраніся да костак ягоных і цела ягонага, і, зьневажаючы, будзе ён зьневажаць Цябе ў твар».


І жонка ягоная сказала яму: «І ты дасюль трываеш у нявіннасьці сваёй? Пракляні Бога і памірай».


Бога не праклінай, і начальніка ў народзе сваім не кляні.


Неразумнасьць чалавека крывіць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА.


І будуць пасьвіцца першародныя бедных, і ўбогія адпачнуць бясьпечна, а корань твой Я вымару голадам і выб’ю рэшту тваю.


Вось, дзьве [бяды] спаткалі цябе, але хто пашкадуе цябе? Спусташэньне і загуба, голад і меч, і хто пацешыць цябе?


Дзеля гэтага суд аддаліўся ад нас, і не даходзіць да нас праведнасьць; чакаем сьвятла, а вось, цемра, і [чакаем] яснасьці, а ходзім у змроку.


Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, слугі Мае будуць есьці, а вы будзеце галадаць; слугі Мае будуць піць, а вы будзеце смагнуць; слугі Мае будуць радавацца, а вы будзеце асаромленыя.


І будзе рэзаць з правага боку, і будзе галодны; і будзе есьці з левага боку, і не насыціцца; кожны будзе есьці цела рамяна свайго;


Манаса — Эфраіма, а Эфраім — Манасу, і абодва разам — Юду. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.


Калі я выйду ў поле, вось, забітыя мячом! Калі я пайду ў горад, вось, замучаныя голадам! Нават прарок і сьвятар бадзяюцца па зямлі і нічога ня ведаюць”».


У чацьвёртым месяцы, у дзявяты [дзень] месяца запанаваў голад у горадзе, і не было хлеба для народу зямлі.


і сын Ізраільцянкі блюзьніў супраць імя [Госпада], і кляў Яго. І прывялі яго да Майсея. Імя маці ягонай — Шэляміт, дачка Дыбры, з калена Дана.


І будзеце наракаць у той дзень на валадара вашага, якога выбралі сабе, але ГОСПАД ня выслухае вас у той дзень».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы