І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны.
3 ЦАРСТВАЎ 9:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама ты, калі будзеш хадзіць перад абліччам Маім, як хадзіў Давід, бацька твой, у чысьціні сэрца і ў справядлівасьці, і будзеш выконваць усё, што Я загадаў табе, калі захаваеш прысуды Мае і пастановы Мае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі ты будзеш хадзіць прад абліччам Маім, як хадзіў бацька твой Давід, у чысьціні сэрца і ў праўдзе, выконваючы ўсё, што Я наказаў табе, і калі будзеш захоўваць пастановы Мае і законы Мае, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама ты, калі будзеш хадзіць перада Мной, як хадзіў Давід, бацька твой, у чысціні сэрца і ў справядлівасці, і будзеш спаўняць усё, што Я загадаў табе, і, калі захаваеш законы Мае і прыказанні Мае, |
І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны.
Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца майго і ў чысьціні рук маіх учыніў я гэта».
І станецца, калі ты будзеш слухаць усё, што Я загадаю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі, і будзеш рабіць слушнае ў вачах Маіх, захоўваючы пастановы Мае і прыказаньні Мае, як рабіў Давід, слуга Мой, Я буду з табой і пабудую табе дом трывалы, як пабудаваў Давіду, і дам табе Ізраіль.
Калі быў ён ужо стары, жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае да багоў чужых, і сэрца ягонае не было аддадзенае ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як сэрца Давіда, бацькі ягонага.
І рабіў Салямон ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і ня быў цалкам з ГОСПАДАМ як Давід, бацька ягоны.
і адарваў валадарства ад дому Давіда, і даў яго табе, але ты ня быў такі, як слуга Мой Давід, які захоўваў прыказаньні Мае і хадзіў за Мною ўсім сэрцам сваім, робячы толькі слушнае ў вачах Маіх,
бо Давід рабіў тое, што слушнае ў вачах ГОСПАДА і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў праз усе дні жыцьця свайго, акрамя справы Урыі Хета.
А калі ты будзеш хадзіць шляхамі Маімі, калі будзеш захоўваць прыказаньні Мае і пастановы Мае, як хадзіў Давід, бацька твой, Я зраблю доўгімі дні твае».
І любіў Салямон ГОСПАДА, ходзячы паводле пастановаў Давіда, бацькі свайго, але і ён складаў ахвяры і каджэньні на ўзгорках.
І сказаў Салямон: «Ты зьявіў слузе твайму Давіду, бацьку майму, міласэрнасьць вялікую, калі ён хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і праведнасьці, і ў правасьці сэрца адносна Цябе. І захаваў Ты яму вялікую міласэрнасьць гэтую, і даў яму сына, які сядзіць на пасадзе ягоным, як гэта [ёсьць] сёньня.
«Адносна Дому гэтага, які ты будуеш, дык калі ты будзеш хадзіць паводле пастановаў Мае, будзеш выконваць прысуды Мае і будзеш захоўваць прыказаньні Мае, каб хадзіць паводле іх, Я споўню слова Маё адносна цябе, якое прамовіў Давіду, бацьку твайму.
І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, споўні слузе Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што Ты прамовіў яму, кажучы: “Ня будзе забраны ў цябе чалавек ад аблічча Майго, які будзе сядзець на пасадзе Ізраіля, калі сыны твае будуць захоўваць шлях Мой, каб хадзіць перад абліччам Маім, як ты хадзіў перад абліччам Маім”.
«О, ГОСПАДЗЕ! Узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што добрае ў вачах Тваіх». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.
бо ён шукаў Бога бацькі свайго, і хадзіў паводле прыказаньняў Ягоных, а не паводле ўчынкаў Ізраіля.
Буду разважаць пра шлях беззаганны. Калі ж Ты прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго пасярод дому майго.
Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.
Давіда. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на ГОСПАДА спадзяваўся, не хістаючыся.
І ён пасьвіў іх у беззаганнасьці сэрца свайго, і ў разважлівасьці рук сваіх вадзіў іх.
Хто ходзіць беззаганна, той ходзіць бясьпечна, а хто крывіць шляхі свае, будзе выяўлены.
Хто ходзіць беззаганна, будзе ўратаваны, а крывадушны на шляхах [сваіх] упадзе на адным [з іх].
ходзіць паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвае, робіць праўду, ён — праведнік, будзе жыць і жыць, кажа Госпад ГОСПАД.
“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі будзеш хадзіць па шляхах Маіх, і калі будзеш захоўваць загады Мае, тады таксама будзеш судзіць дом Мой, і захоўваць панадворкі Мае, і Я дам табе хадзіць паміж тых, якія стаяць [тут].
Былі яны абое праведныя перад Богам, ходзячы паводле прыказаньняў і пастановаў Госпада беззаганна.
І станецца, калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць, і выконваць усе прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня, ГОСПАД, Бог твой, узвысіць цябе па-над усе народы зямлі,