Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 9:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Таксама ты, калі будзеш хадзіць перада Мной, як хадзіў Давід, бацька твой, у чысціні сэрца і ў справядлівасці, і будзеш спаўняць усё, што Я загадаў табе, і, калі захаваеш законы Мае і прыказанні Мае,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Таксама ты, калі будзеш хадзіць перад абліччам Маім, як хадзіў Давід, бацька твой, у чысьціні сэрца і ў справядлівасьці, і будзеш выконваць усё, што Я загадаў табе, калі захаваеш прысуды Мае і пастановы Мае,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 І калі ты будзеш хадзіць прад абліччам Маім, як хадзіў бацька твой Давід, у чысьціні сэрца і ў праўдзе, выконваючы ўсё, што Я наказаў табе, і калі будзеш захоўваць пастановы Мае і законы Мае,

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 9:4
31 Крыжаваныя спасылкі  

бо Давід чыніў справядлівасць у вачах Госпада і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў, на працягу ўсіх дзён жыцця свайго, за выключэннем справы Урыі Хетэя.


А калі ты будзеш хадзіць дарогамі Маімі і пільнаваць прыказанні Мае і загады Мае, як рабіў гэта Давід, бацька твой, то Я зраблю доўгімі дні твае».


І рабіў Саламон тое, што не падабалася Госпаду, і не ішоў за Госпадам, як Давід, бацька яго.


І, калі быў ён ужо стары, папсавана было сэрца яго праз жонак, каб пайшоў ён за чужымі багамі; і сэрца яго не было адданае Госпаду, Богу свайму, як сэрца Давіда, бацькі яго,


А калі Абрам меў дзевяноста дзевяць гадоў, з’явіўся яму Госпад і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перада Мной і будзь беззаганны.


Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.


“Калі ты будзеш хадзіць па Маіх дарогах і калі захаваеш службу Маю, то ты таксама будзеш судзіць дом Мой і будзеш пільнаваць Мае панадворкі; і залічу цябе ў лік тых, што стаяць тут зараз.


Хто ходзіць прама — будзе збаўлены; хто ходзіць нясталымі шляхамі — той раптам загіне.


Я ж пачаў хадзіць у нявіннасці сваёй, збаў мяне і пашкадуй мяне.


і адарваў царства ад дому Давіда, і даў яго табе, і ты не быў верны, як паслугач Мой, Давід, які пільнаваў прыказанні Мае і хадзіў за Мною ўсім сэрцам сваім, чынячы толькі добрае ў вачах Маіх,


Такім чынам, калі ты будзеш слухацца ва ўсім, што Я загадаю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі, і будзеш рабіць, што справядліва ў вачах Маіх, пільнуючы прыказанні Мае і загады, як рабіў Давід, паслугач Мой, Я буду з табой і збудую табе дом моцны, як пабудаваў Давіду, і перадам табе Ізраэль,


Давідаў. Прызнай мне, Госпадзе, справядлівасць, бо пачаў я хадзіць у бязвіннасці сваёй і не саслабею, спадзеючыся на Госпада.


Той, хто ходзіць беззаганна і робіць справядлівасць; той, хто гаворыць праўду ў сэрцы сваім;


Дык цяпер, Госпадзе, Божа Ізраэля, споўні паслугачу Твайму Давіду, бацьку майму, тое, што абяцаў яму, кажучы: “Не будзе забраны ў цябе нашчадак з-прад аблічча Майго. Ён будзе сядзець на пасадзе Ізраэля, калі сыны твае будуць трымацца дарогі Маёй, каб хадзіць перада Мною, як ты хадзіў перад абліччам Маім”.


Дык калі будзеш ты слухаць голас Госпада, Бога твайго, каб спаўняць і берагчы ўсе загады Яго, якія я загадваю табе сёння, то Госпад, Бог твой, зробіць цябе вышэйшым за ўсе народы, якія пражываюць на зямлі,


Справядлівы чалавек, які ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, пакіне па сабе шчаслівых дзяцей.


Хто ходзіць прама, той ходзіць вечна; а хто крывіць дарогі свае, будзе выкрыты.


Ці ж ён сам не сказаў мне: “Яна сястра мая”, і яна казала таксама: “Ён брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысціні рук маіх я зрабіў гэта».


А Саламон любіў Госпада і хадзіў паводле загадаў Давіда, бацькі свайго, за выключэннем таго, што складаў ён ахвяры і каджэнні на ўзгорках.


І Саламон кажа: «Ты аказваў слузе твайму Давіду, бацьку майму, вялікую міласэрнасць, бо ён хадзіў сам перад Табою ў праўдзе і справядлівасці і з праўдзівым сэрцам адносна Цябе; і захаваў Ты яму вялікую Сваю міласэрнасць, і даў яму сына, што сядзіць на пасадзе яго, як гэта ёсць сёння.


«Што да дома гэтага, які ты будуеш, то калі будзеш спаўняць пастановы Мае, і выконваць прыказанні Мае, і захоўваць усе настаўленні Мае, трымаючыся іх, Я споўню слова Маё табе, якое абяцаў Давіду, бацьку твайму;


«О Госпадзе! Узгадай, як я хадзіў перад Табою верна і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што міла Табе». І заплакаў Эзэкія ўголас.


І пасвіў іх у бязвіннасці сэрца свайго і ў мудрасці рук сваіх вадзіў іх.


Буду асэнсоўваць на шляху бязгрэшным, калі Ты прыйдзеш да мяне? Буду я хадзіць у беззаганнасці сэрца майго, пасярод дома майго.


Песня ўзыходжання. Шчасны кожны, хто шануе Госпада, хто ходзіць па Яго дарогах.


бо я пільнаваў шляхі Госпада і не адступаўся нягодна ад Бога майго.


але на Бога бацькі свайго, і па прыказаннях Яго паступаў, і не паводле грахоў Ізраэля.


захоўвае Мае прыказанні і пільнуе Мае законы, каб рабіць праўду, — такі чалавек справядлівы і жыць будзе, — кажа Госпад Бог.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы