4 ЦАРСТВАЎ 6:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ён яшчэ гаварыў з імі, з’явіўся цар, які падышоў да яго і сказаў: «Глядзі, колькі няшчасця ад Госпада! Чаго яшчэ маю чакаць ад Госпада?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі ён яшчэ гаварыў з імі, вось, валадар зыйшоў да яго і сказаў: «Вось, колькі ліхоты ад ГОСПАДА! Што яшчэ маю чакаць ад ГОСПАДА?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яшчэ гаварыў ён зь імі, і вось пасланец прыходзіць да яго, і сказаў: вось якое бедства ад Госпада! чаго мне далей чакаць ад Госпада? |
І сказаў тады Элісей: «Слухайце слова Госпада: вось, што кажа Госпад: “Заўтра, у гэтую самую гадзіну, адна мера найчысцейшай мукі будзе за адзін сікль, дзве меры ячменю за адзін сікль у браме Самарыі”».
Але ўздымі крыху руку Сваю і дакраніся да ўсяго, што ў яго ёсць, — напэўна, будзе зневажаць Цябе перад абліччам [Тваім]».
і сказаў: «Голы выйшаў я з улоння маці маёй і голы туды вярнуся. Госпад даў, Госпад забраў; як Госпаду падабалася, так і сталася: хай будзе імя Госпада дабраславёным».
Накіруй толькі руку Сваю і дакраніся да касцей яго і цела, і тады пабачыш, ці не будзе ён зневажаць Цябе перад абліччам Тваім».
І сказала яму жонка яго: «Дагэтуль ты трываеш у шчырасці сваёй? Зняваж Бога і памры».
ДАЛЕТ. Скарыся ў Госпадзе і ўскладзі на Яго ўсю надзею; не зайздросць таму, хто мае шанец на шляху сваім, чалавеку, які чыніць падкопы.
бо тыя, што чыняць ліха, будуць знішчаны, а хто спадзяецца на Госпада — зямлю ўспадкаеміць.
Вось, задумваюць яны спіхнуць мяне з вышыні маёй, захапляюцца маной. Вуснамі сваімі дабраслаўляюць, а сэрцам праклінаюць.
Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.
Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.
І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.
А будзе ён бадзяцца па зямлі ў здзеку і галодны: а калі спазнае голад, будзе злавацца, пачне праклінаць цара свайго і Бога свайго.
Беражы нагу сваю, каб не стала босай, і горла сваё, каб не сасмагла. А ты кажаш: “Надарма, ні за што! Я люблю чужых і пайду за імі!”
Такім чынам, ты, сын чалавечы, кажы дому Ізраэля: “Вы, прамаўляючы, кажаце так: “Правіннасці нашы і грахі нашы ляжаць на нас, і мы дзеля іх марнеем; дык як зможам жыць?”
Ці ж калі затрубіць труба ў горадзе, народ не палохаецца? І калі будзе ў горадзе бяда, ці не Госпад гэта дапусціў?
Бо гэтае бачанне на вызначаны час, але здзейсніцца яно ў канцы, не падмане; хоць і замарудзіць, але чакай яго, бо яно споўніцца абавязкова.
Таксама расказваў ім прыпавесць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
але лепш, каб вы такому даравалі ды суцешылі, каб празмерная згрызота яго не ахапіла.
І сказаў Саўл свайму збраяносцу: «Вазьмі меч свой і забі мяне, каб часам не надышлі гэтыя неабрэзаныя, і не забілі мяне, і не здзекаваліся з мяне». І збраяносец яго не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. Тады Саўл дастаў меч, і кінуўся на яго.