І адказаў цар народу жорстка, бо не пайшоў ён за парадаю старэйшых, якую яны яму давалі,
3 ЦАРСТВАЎ 12:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў ім паводле рады маладых, кажучы: «Бацька мой уцяжарыў ваша ярмо, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас бізунамі, а я буду вас караць скарпіёнамі». Біблія (пераклад А.Бокуна) а прамовіў да іх паводле рады юнакоў, кажучы: «Бацька мой зрабіў цяжкім ярмо вашае, а я яшчэ дадам да ярма вашага. Бацька мой караў вас пугамі, а я буду караць вас скарпіёнамі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і гаварыў ён паводле парады маладых людзей і сказаў: бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я павялічу ярмо ваша; бацька мой караў вас бічамі, а я буду караць вас скарпіёнамі. |
І адказаў цар народу жорстка, бо не пайшоў ён за парадаю старэйшых, якую яны яму давалі,
і да гаркаты даводзілі жыццё іх цяжкімі работамі над глінай і цэглай і праз розную службу, якою прыгняталіся яны ў зямельных справах.
Усе дзяржаўныя кіраўнікі, намеснікі і сатрапы, магнаты і суддзі рашылі, каб цар распарадзіўся і даў загад: хто на працягу трыццаці дзён выкажа просьбу якому-небудзь богу або чалавеку, акрамя цябе, цару, хай будзе ўкінуты ў ільвіны роў.
Калі ж у сэрцах вашых маеце горкую зайздрасць і сварлівасць, дык не хваліцеся і не хлусіце супраць праўды.