Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».
2 ЦАРСТВАЎ 3:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адбывалася доўгае спаборніцтва між домам Саўла і домам Давіда: Давід заўсёды заставаўся дужэйшым, а дом Саўла штодзень слабеў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І была доўгая вайна паміж домам Саўла і домам Давіда. І Давід ставаўся мацнейшым, а дом Саўла слабеў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І была працяглая незлагадзь паміж домам Саўлавым і домам Давідавым. Давід усё больш і больш узмацняўся, а дом Саўлаў усё больш і больш занепадаў. |
Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».
І пачалася ў той дзень вельмі страшная вайна, і Абнэр і людзі Ізраэля былі пераможаны ваярамі Давіда.
І Ёаб затрубіў у трубу, і спынілася ўсё войска, і не пераследавалі болей Ізраэль, і больш ужо не ваявалі.
Ты выратаваў мяне ад бунтаў народа майго, паставіў мяне на чале плямёнаў. Народ, якога я не ведаў, служыць мне,
І калі працягвалася вайна між домам Саўла і домам Давіда, Абнэр, сын Нэра, цараваў над домам Саўла.
А сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Геброне: першародны Амнон ад Ахінаам, езрагэлькі, другі Даніэль ад Абігайль, кармэліткі,
І Аман расказаў жонцы сваёй Зарэс і прыяцелям пра ўсё, што спаткала яго; адказалі яму мудрацы, якіх меў для парады, і жонка яго: «Калі Мардахэй з народа юдэйскага, а ты перад ім пачаў падаць, дык не зможаш перамагчы яго, але падзеш перад ім».
бо ведалі яны, што Мардахэй — загадчык палаца і можа зрабіць вельмі многае; слава яго імя таксама расла штодзень і праз вусны ўсіх разыходзілася.
Праходзячы сухой лагчынаю, яны робяць яе крыніцаю, бо ранні дождж дабраславеннем зросіць яе.
Цела бо цягне супраць духа, а дух – супраць цела; яны супрацівяцца адно аднаму, каб не тое, што хочаце, вы рабілі.
Бо наша змаганне не супраць цела і крыві, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць цемры гэтага веку, супраць духаў нягоднасці ў нябёсах.
І ўбачыў я: і вось, белы конь; і той, што сядзеў на ім, трымаў лук, і дадзены яму вянец, і выйшаў ён, перамагаючы і каб перамагчы.