Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 22:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

44 Ты выратаваў мяне ад бунтаў народа майго, паставіў мяне на чале плямёнаў. Народ, якога я не ведаў, служыць мне,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

44 Ты выратаваў мяне ад звадак людзей, паставіў мяне за галаву плямёнам. Людзі, якіх я ня ведаў, будуць служыць мне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

44 Ты ўратаваў мяне ад мяцяжу народу майго; Ты захаваў мяне, каб быць мне галавою над іншапляменцамі; народ, якога я ня ведаў, служыць мне.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 22:44
26 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, пазавеш народ, якога не ведаў, і вось, народы, якія цябе не ведалі, прыбягуць да цябе дзеля Госпада, Бога твайго, і дзеля Святога Ізраэлева, бо Ён уславіў цябе.


І адбывалася доўгае спаборніцтва між домам Саўла і домам Давіда: Давід заўсёды заставаўся дужэйшым, а дом Саўла штодзень слабеў.


І схіліў ён сэрцы ўсіх людзей Юды, быццам сэрца аднаго чалавека. І паслалі яны да цара, кажучы: «Вярніся ты і ўсе паслугачы твае».


І спрачаўся ўвесь народ ва ўсіх пакаленнях Ізраэля, кажучы: «Цар вызваліў нас з рук ворагаў нашых, і ён вызваліў нас з рук філістынцаў; і цяпер уцёк з зямлі перад Абсаломам.


І зробіць цябе Госпад галавою, а не хвастом, і будзеш ты заўсёды наверсе, а не ўнізе, калі будзеш слухаць прыказанні Госпада, Бога твайго, якія сёння я загадваю табе, а ты захоўвай і спаўняй,


І затрубіў анёл сёмы. І сталіся моцныя галасы ў небе, кажучы: «Зрабілася валадарства гэтага свету Валадарствам Госпада нашага і Хрыста Яго, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя».


А Ісая таксама гаворыць: «Будзе корань Ясэя і Той, Хто паўстане, валадарыць над паганамі: у Ім пагане будуць мець надзею».


Як кажа таксама праз Осію: «“Не Мой народ” назаву “Маім народам”, а “Нялюбую” – “Любай”».


І пасею яе для сябе на зямлю, і пашкадую яе, якая была “Без міласэрнасці”; і скажу “Не Майму народу”: “Ты — народ Мой”, а ён адкажа: “Ты — Бог мой”».


і даручана была Яму ўлада, і слава, і царства; і служылі Яму ўсе народы, пакаленні і мовы: улада Яго ёсць улада вечная, якая ніколі не спыніцца, і Валадарства Яго не будзе знішчана.


«Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне; адшукалі Мяне тыя, якія не пыталіся пра Мяне. Я сказаў: “Вось жа Я, вось жа Я!” да народа, які не прызываў імя Маё.


Народ бо і царства, якія не служылі б табе, прападуць, а народы будуць вынішчаны дашчэнту.


Ён будзе судзіць народы: будзе поўна трупаў, зрыне Ён галовы на зямной прасторы.


І расцярушыў іх, як пыл па ветры, як вулічны бруд, патаптаў я іх.


Прасі Мяне, і Я дам табе ў спадчыну народы і на ўласнасць Табе зямныя прасторы.


І выйшла яна перад усім народам і сказала яму разумна. Яны адсеклі галаву Сэбы, сына Бохры, і кінулі праз мур Ёабу. І ён затрубіў у трубу, і адышлі ад горада кожны ў сваю палатку. А Ёаб вярнуўся ў Ерузалім да цара.


І прыйшлі ўсе пакаленні Ізраэля да Давіда ў Геброн, кажучы: «Вось, мы — косць твая і цела тваё.


Вось, яго ўстанавіў сведкам для народаў і правадыром і настаўнікам для плямёнаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы