Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 9:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 бо ведалі яны, што Мардахэй — загадчык палаца і можа зрабіць вельмі многае; слава яго імя таксама расла штодзень і праз вусны ўсіх разыходзілася.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Бо вялікі быў Мардэхай у доме валадара, і вестка пра яго разыходзілася ў-ва ўсе акругі, бо чалавек гэты, Мардэхай, падымаўся і ўзьвялічваўся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Бо вялікі быў Мардахэй у доме ў цара, і слава пра яго хадзіла па ўсіх вобласьцях, бо гэты чалавек, Мардахэй, падымаўся вышэй і вышэй.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 9:4
14 Крыжаваныя спасылкі  

І адбывалася доўгае спаборніцтва між домам Саўла і домам Давіда: Давід заўсёды заставаўся дужэйшым, а дом Саўла штодзень слабеў.


І Давід станавіўся штораз мацнейшым, і Госпад Магуццяў быў з ім.


І слава Давіда разышлася па ўсіх краінах, і Госпад нагнаў страх на ўсе народы.


Яго мужнасць, і ўлада, і годнасць, і высакароднасць, якою ўзвялічыў Мардахэя, — запісана ў Кнізе аналаў цароў мідзян і персаў,


І будзе ён, як дрэва паблізу цячэння вод, якое дае плод у свой час і лістота якога не вяне; і ўсё, што ён робіць, будзе ўдавацца яму.


І расцярушыў іх, як пыл па ветры, як вулічны бруд, патаптаў я іх.


Справядлівы будзе квітнець, як пальма; быццам кедр лібанскі, узрасце.


бо Госпад дасць народу ласку ў вачах егіпцян». А Майсей быў чалавекам вельмі паважаным у зямлі Егіпецкай з боку паслугачоў фараона і ўсяго народа.


А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.


Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.


Вось, Я вынішчу ўсіх, што крыўдзілі цябе ў той час; і Я збаўлю кульгавых, і збяру выкінутых; і прыгатую іх на хвалу і славу на ўсёй зямлі, дзе ганьбілі іх,


І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.


Акрамя таго, кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Гаворачы, сказаў Я, каб твой дом і дом бацькі твайго служыў перад абліччам Маім у векі. Але цяпер, кажа Госпад, гэтак не будзе ў Мяне. А кожны, хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зневажае Мяне, той будзе ў ганьбе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы