1 ЛЕТАПІСАЎ 3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 А сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Геброне: першародны Амнон ад Ахінаам, езрагэлькі, другі Даніэль ад Абігайль, кармэліткі, 2 трэці Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, цара Гэсура, чацвёрты Адонія, сын Хагіт, 3 пяты Сафація — ад Абіталь, шосты Етраам — ад Эглы, жонкі яго. 4 Дык шэсць нарадзілася ў яго ў Геброне, дзе цараваў сем гадоў ды шэсць месяцаў. А трыццаць тры гады быў царом у Ерузаліме. 5 А ў Ерузаліме нарадзіліся ў яго сыны: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон — чацвёра ад Бэтсэбы, дачкі Аміэля; 6 Ебагар, таксама і Элісама, і Эліпалет, 7 і Нога, і Напэг, і Яфія, 8 і таксама Элісама, і Эліяда, і Эліпалет — разам дзевяць. 9 Усе яны былі сынамі Давіда, не лічачы сыноў наложніц; і яны мелі сястру Тамар. 10 Сынам жа Саламона быў Рабаам; сын якога Абія быў бацькам Асы, ад яго таксама нарадзіўся Язафат, 11 бацька Ярама, сын Ярама — Ахазія, ад якога нарадзіўся Ёас. 12 І сын Ёаса Амазія быў бацькам Азарыі, а сын Азарыі Ёатам 13 быў бацькам Ахаза, бацькі Эзэкіі, ад якога нарадзіўся Манаса. 14 А сынам Манасы быў Амон, бацька Осіі. 15 А сынамі Осіі былі: першародны Ёханан, другі — Ёакім, трэці — Сэдэцыя, чацвёрты — Сэлум. 16 Сынамі Ёакіма былі: яго сын Ёахін і яго сын Сэдэцыя. 17 Сынамі Ёахіна былі палонныя: сын яго Салаціэль, 18 Мэльхірам, Падая, Сэнасэр і Яцэмія, Гасама і Надабія. 19 Сынамі Падаі былі: Зарабабэль і Сямэй. Сынамі Зарабабэля былі: Масала, Хананія і Саламіт, сястра іх, 20 Гасаба, і Агол, і Барахія, і Гасадыя, Ёсабхасэд — пяцёра. 21 Сынамі ж Хананіі былі: Пэлція, Есая, Рафая, Арнан, Абдзія і Сахэнія. 22 Сынамі Сахэніі былі: Сямэя, і Гатус, і Ігал, і Барыя, і Наарыя, і Сафат, лікам шэсць. 23 Сынамі Наарыі былі: Эліёэнай, і Эзэкія, і Эзрыка — трое. 24 Сынамі Эліёная былі: Адовія, і Эліясіб, і Пэлея, і Акуб, і Ёханан, і Далая, і Анані — сямёра. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)