1 ЦІМАФЕЯ 5:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На старэйшага не сварыся сурова, але ўпрошвай, як бацьку; маладых – як братоў; Біблія (пераклад А.Бокуна) Старога не дакарай, але прасі, як бацьку, маладых — як братоў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Старца не дакарай, а ўмаўляй, як бацьку; малодшых, як братоў; |
Потым з малітвай і постам для кожнай царквы прызначылі з іх ліку старэйшых ды даручылі іх Госпаду, у Якога ўверылі.
Калі ж прыбылі ў Ерузалім, былі прыняты царквою і Апосталамі ды старэйшымі і расказалі ім, як шмат Бог учыніў ім.
Дык аддавайце ўсім належнае: каму падатак – падатак, каму мыта – мыта, каму страх – страх, каму пашану – пашану.
Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.
Ён пра бацьку свайго і маці сваю сказаў: “Не ведаю вас”. І не ведае братоў сваіх, і дзяцей сваіх не ведае. Так берагуць яны словы Твае і запавет Твой захоўваюць.
Старэйшыны, якія добра кіруюць, вартыя падвойнай пашаны, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.
Старыя мужчыны павінны быць людзьмі цвярозымі, паважнымі, разумнымі, здаровай веры, поўнымі любові і цярплівасці.
А мудрасць, што з вышыні, перш за ўсё чыстая, пасля мірная, пакорлівая, лагодная, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронная ды некрывадушная.
Хварэе хто з вас? Хай пакліча старэйшых царквы, ды хай яны моляцца за яго, намашчаючы яго алеем у імя Госпада.
Старэйшых, якія сярод вас, прашу я, таксама старэйшы і сведка Хрыстовых цярпенняў ды ўдзельнік тае славы, якая мае аб’явіцца:
Старэйшы – абранай гаспадарыні і яе дзецям, якіх я люблю ў праўдзе, і не толькі я сам, але і ўсе, што пазналі праўду,
І вакол пасада ўбачыў дваццаць чатыры пасады, і на пасадах сядзелі дваццаць чатыры старэйшыны, адзетыя ў белыя вопраткі, і на галавах іх – залатыя вянцы.