Раскажыце бацьку майму пра ўсю славу маю ў Егіпце і пра ўсё, што вы бачылі. Спяшайцеся і прывядзіце яго да мяне».
ЯНА 17:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ойча, хачу, каб тыя, якіх Ты Мне даў, былі са Мной там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты Мне даў, бо Ты Мяне палюбіў перад стварэннем свету. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ойча, тыя, якіх Ты даў Мне, хачу, каб і яны былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо Ты палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Войча! якіх Ты даў Мне, хачу, каб там, дзе Я, і яны былі са Мною, хай бачаць славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне раней, чым пачаўся сьвет; |
Раскажыце бацьку майму пра ўсю славу маю ў Егіпце і пра ўсё, што вы бачылі. Спяшайцеся і прывядзіце яго да мяне».
Гаворыць яму гаспадар яго: “Добра, паслугач добры і верны; у малым быў ты верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
Гаворыць яму гаспадар яго: “Добра, паслугач добры і верны; ты быў у малым верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
Тады скажа Валадар тым, што будуць праваруч Яго: “Прыходзьце, дабраславёныя Айца Майго; атрымайце Валадарства, прыгатаванае для вас ад заснавання свету.
Кажу вам, што ад гэтай гадзіны не буду піць з гэтага вінаграднага плода аж да таго дня, калі з вамі буду піць новае ў Валадарстве Айца Майго».
Шчасныя тыя слугі, якіх гаспадар прыйдзе і знойдзе, што яны не спяць. Сапраўды кажу вам: ён падпярэжацца, і скажа ім узлегчы за сталом, ды, абыходзячы, будзе паслугаваць ім.
І Слова сталася целам, і пасялілася між намі, і мы бачылі славу Яго, славу як Адзінароднага ад Айца, – поўнае ласкі і праўды.
Хто б хацеў Мне служыць, хай ідзе за Мною, і дзе Я, там будзе і паслугач Мой; калі хто Мне служыць, шануе яго Айцец.
І калі адыду ды прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я.
як Ты даў Яму ўладу над кожным целам, каб усім, каго Ты даў Яму, Ён даў ім жыццё вечнае.
а цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога славаю, якую Я меў у Цябе перш, чым паўстаў свет.
Усе, каго дае Мне Айцец, да Мяне прыйдуць, і таго, хто да Мяне прыходзіць, не праганю прэч.
А воля Айца, Які Мяне паслаў, у тым, каб Я нікога не страціў з таго, што Ён Мне даў, але ўваскрасіў яго ў апошні дзень.
Цяпер мы бачым быццам праз мутнае шкло, не выразна, а тады тварам у твар. Цяпер пазнаю часткова, а тады пазнаю так, як я сам пазнаны.
Мы ж усе з адкрытым тварам аглядаем славу Госпадаву, быццам у люстэрку, і перамяняемся ў Яго вобраз з яснасці ў яснасць, так, як ад Госпадава Духа.
Бо Сам Бог, Які загадаў: «З цемры заззяць святлу», асвяціў нашы сэрцы, каб асвяціць нас пазнаннем хвалы Божай у вобліку Ісуса Хрыста.
Мы, аднак, адважныя ды маем добрую волю лепш быць далёкімі ад цела і апынуцца перад Госпадам.
Потым мы, жывыя і пакінутыя, разам з імі будзем падняты ў паветра на аблоках насустрач Госпаду, ды так заўсёды будзем з Госпадам.
якія праз Яго ўверылі ў Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вера ваша і надзея былі скіраваны да Бога.
Улюбёныя, мы цяпер дзеці Божыя, але яшчэ не выявілася, кім мы будзем. Ведаем, што, калі гэта выявіцца, мы будзем падобныя да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім Ён ёсць.
Хто пераможа, таму дам сядзець са Мною на Маім пасадзе, як Я перамог і сеў з Айцом Маім на Яго пасадзе.